Агульнае землязнаўства

Агульнае землязна́ўства — раздзел геаграфічнай навукі, які вывучае найбольш агульныя заканамернасці і ўласцівасці геаграфічнай абалонкі Зямлі. Даследуе яе прасторава-часавую арганізацыю, дыферэнцыяцыю, кругаварот рэчываў і энергіі, дынаміку і эвалюцыю, ролю чалавецтва ў трансфармацыі геаграфічнай абалонкі. З’яўляецца прыродна-гістарычнай тэарэтычнай асновай аховы навакольнага асяроддзя, глабальнага мадэліравання; цесна звязана з краіназнаўствам. У агульным землязнаўстве шырока выкарыстоўваюцца геафізічныя, геахімічныя, геалагічныя і картаграфічныя метады. Тэрмін уведзены нямецкім географам К. Рытарам (1-я палова 19 ст.). Асновы сучаснага землязнаўства закладзены ў працах А. А. Грыгор’ева, С. В. Калесніка, В. А. Дзяменцьева і інш. Тэрмін выкарыстоўваецца таксама для абазначэння сукупнасці навук, аб’ектам якіх з’яўляецца Зямля як планета.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya