Васіль Аляксеевіч Дзяменцьеў
Васіль Аляксеевіч Дзяме́нцьеў[1] (руск.: Василий Алексеевич Дементьев; 4 красавіка 1908 — 12 снежня 1974) — вучоны, географ, кандыдат геаграфічных навук (1938), прафесар (1961). БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Судбішча Тульскай губерні (зараз у Новадзеравянькаўскім раёне Арлоўскай вобласці Расіі). У 1917 годзе разам з бацькамі пераехаў у Краснаярск, дзе скончыў сярэднюю школу і працаваў лабарантам у Краязнаўчым музеі Прыенісейскага краю[2]. У 1926 годзе паступіў на геаграфічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта, які скончыў у 1930 годзе. Працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым геолага-разведвальным інстытуце ў Ленінградзе[2]. З 1937 года В. А. Дзяменцьеў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Геология и геоморфология центральной части Западно-Сибирской низменности»[2]. З 1938 года на пасадзе загадчыка кафедрай фізічнай геаграфіі, у 1943—1946 гг. — дэкан геаграфічнага факультэта. Навуковая дзейнасцьНавуковую дзейнасць В. А. Дзяменцьеў пачаў у час вучобы ў Пецярбургскім універсітэце пад кіраўніцтвам вядомага геамарфолага Я. С. Эдельмана[2]. Займаўся вывучэннем антрапагенных адкладаў і геамарфалогіі Заходняй Сібіры, удзельнічаў у экспедыцыях па вывучэнню Пай-Хоя, Пячорскай нізіны і цэнтральнай Карэліі, геамарфалогіі Беларусі. Аўтар сістэмы фізіка-геаграфічнага і геамарфалагічнага раянавання тэрыторыі БССР, прац па ландшафту Беларусі, праблемах Беларускага Палесся. Удзельнічаў у складанні Атласа БССР, праекта прыгараднай зоны Мінска і яго ландшафтнага абгрунтавання. У 1959 годзе разам з А. Х. Шклярам і В. П. Якушка апублікаваў манаграфію «Прырода Беларусі». Аўтар 110 навуковых прац, у т.л. 7 падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і манаграфій[2]. Сярод апублікаванага:
Пад кіраўніцтвам В. А. Дзяменцьева падрыхтавана 5 кандыдатаў геаграфічных навук[2]. У 1962—1974 гг. быў прэзідэнтам Геаграфічнага таварыства БССР. УзнагародыУзнагароджаны чатырма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, знакам «Выдатнік народнай адукацыі»[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia