Аг-Гёльскі нацыянальны парк
Аг-Гёльскі нацыянальны парк (азерб.: Ağ göl Milli Parkı) — створаны ў 2003 на тэрыторыі Агджабедзінскага і Бейлаганскага раёнаў Азербайджана. Агульная плошча нацыянальны парка 17,924 гектара (179.24 км²). Парк створаны на базе Аг-Гёльскага дзяржаўнага запаведніка і Аг-Гёльскага дзяржаўнага заказніка. РазмяшчэннеПарк размешчаны ў Мільскім стэпе. Ландшафт паўпустыня. З-за таго, што гэта на тэрыторыі зімуюць і гняздуюцца птушкі, парк можна назваць «арніталагічным участкам». Мэта стварэнняАсноўнай мэтай стварэння парку з'яўляецца абарона водна-балотныx экалагічных сістэм, на якіх масава зімуюць і гняздуюцца пералётныя, каляводныя і вадаплаўныя птушкі. Аг-Гёль занесены ў спіс ЮНЕСКА канвенцыі «Аб водна-балотных месцах міжнароднага значэння як участках пражывання большасці вадаплаўных птушак». ФаўнаАрніталагічныя фаўна Аг-Гёльскага нацыянальнага парку разнастайная. Тут можна сустрэць больш за 140 відаў птушак. З іх 89 відаў гняздуюцца на тэрыторыі парку.
Глядзіце таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia