Міжнародны саюз аховы прыроды
Міжнародны саюз аховы прыроды (МСАП, фр.: Union internationale pour la conservation de la nature, IUCN) — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца асвятленнем праблем захавання біяразнастайнасці планеты, прадстаўляе навіны, кангрэсы, якія праходзяць у розных краінах, спісы відаў, якія маюць патрэбу ў асаблівай ахове ў розных рэгіёнах планеты. Арганізацыя мае статус назіральніка пры Генеральнай Асамблеі ААН. Арганізацыя заснаваная ў 1948 годзе, яе штаб-кватэра размешчаная ў горадзе Гландэ (Швейцарыя). Саюз аб’ядноўвае 82 дзяржавы, 111 ўрадавых устаноў, больш за 800 няўрадавых арганізацый і каля 10 000 навукоўцаў і экспертаў з 181 краіны свету. У 1978 годзе ў Ашгабадзе на XIV Генеральнай асамблеі МСАП[2] адобрана і 5 сакавіка 1980[3] года прынята Сусветная стратэгія аховы прыроды — праграма мер, якая абагульняе вопыт краін у шматгадовай дзейнасці па ахове прыроды. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia