Адам Тамашавіч Скірмунт
Адам Скірмунт (каля 1790 — 9 лістапада 1842) — дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў сям’і Тамаша Скірмунта, харунжага пінскага. У 1793 г. у маёнтку Сяляцічы на Піншчыне быў хрышчаны святаром Фамой Рабановічам ва ўніяцтва. А ў 1799 г. манахам францысканцам Пятром Твароўскім у пінскім касцёле хрышчаны ў каталіцтва[2]. Меў брата Аляксандра, маршалка павятовай шляхты. ![]() Выпускнік Віленскага ўніверсітэта, «кандыдат філасофіі» (1811). Маршалак шляхты Пінскага павета ў 1814—1817 і 1835—1838 гадах. У 1820 г. з братам Аляксандрам падзяліў бацькаўскі маёнтак у Плотніцы, уладальнік маёнткаў Вяляцічы і інш. Заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Вяляцічах. Сям’яУ шлюбе з Ганнай з Ордаў[3] (пам. 12.05.1891[3]) меў дзяцей:
31 студзеня 1844 года Ганна пабралася другім шлюбам з Юзафам Кужанецкім. Пахаваная на старых могілках у Пінску[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia