Аляксандр Тамашавіч Скірмунт

Аляксандр Тамашавіч Скірмунт
Дуб[d]
Дуб[d]
Маршалак шляхты Пінскага павета
харунжы пінскі[d]

Нараджэнне 1793
Смерць 1845
Месца пахавання
Род Скірмунты
Бацька Тамаш Скірмунт
Жонка Гартэнзія з Ордаў[d]
Дзеці Гелена Скірмунт

Аляксандр Скірмунт (1793—1845[1]) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Царква ў Радчыцку. І. Сербаў, 1912 г.

Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў 1794 годзе ў сям’і Тамаша Скірмунта, харунжага пінскага. Меў брата Адама, маршалка павятовай шляхты[2].

Пінскі павятовы маршалак[3], харунжы пінскі (1815)[2].

У 1820 г. з братам Адамам падзяліў бацькаўскі маёнтак у Плотніцы, уладальнік маёнткаў Чарвенічы (489 душ у 1815), Рум ды інш. (1 255 душ у 1834)[2]. Заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Радчыцку.

Надмагільны помнік А. Скірмунту. 1937

Памёр у 1845 годзе. Пахаваны ў Радчыцку каля царквы, магіла захавалася.

Сям’я

Жонка Гартэнзія з Ордаў

У шлюбе з Гартэнзій Міхайлаўнай з Ордаў (1808—1894), сястрой мастака Напалеона Орды. З ёй меў дачку Гелену (1827—1874), мастачку[2]. Гартэнзія пахавана побач з дачкой на Старых могілках у Пінску.

Зноскі

  1. Гарадная 1592-1863. Кроніка літоўскага мястэчка (руск.). Праверана 26.11.2016.
  2. а б в г Смалянчук, А. Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю / Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — 700 с. — ISBN 978-985-23-0016-2.
  3. 1835. Гарадная выйграла суд у Скірмунта (руск.). Праверана 26.11.2016.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya