Аляксандр Янавіч Скірмунт
Аляксандр Скірмунт (? — памёр да сакавіка 1746 г.) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў сям’і Яна Скірмунта, войскага жытомірскага, меў пяцярых братоў. Аляксандр займаў пасады вознага пінскага (1704), гараднічага пінскага (1726) і старасты вечыкоўскага (1710—1740). Зямельныя ўладанні Аляксандра Скірмунта знаходзіліся ў Пінскім, Вількамірскім, Ашмянскім, Менскім і Кіеўскім паветах, а таксама на Віленшчыне і Ковеншчыне. У. Вяроўкін-Шэлюта сцвярджаў, што Аляксандр Скірмунт валодаў маёнткамі Сушыцк, Выласкія Увалокі, Кашэвічы, Цмень, Ругаз, Лугаж, Плотніца ў Пінскім павеце. Паводле маёмаснага падзелу 1728 г. Плотніца перайшла да ягонага сына Франца, а ў 1746 г. — да двух сыноў ягонага брата старасты васількаўскага Міхала Скірмунта — харунжага пінскага Тамаша і Адама. Сям’яАжаніўся з Карнеліяй з Ордаў, ад якой меў сямёра сыноў:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia