Адміністрацыйны падзел Ірана
Іран — унітарная дзяржава. Адміністрацыйна падзяляецца на астаны (перс.: استان). На чале кожнага астана стаіць генерал-губернатар (перс.: استاندار — астандар). Да рэвалюцыі 1979 году астандары прызначаліся шахам. У цяперашні час іх прызначае Міністэрства ўнутраных спраў і сцвярджае прэзідэнт Ісламскай рэспублікі. Да 1950 г. краіна была падзелена на 12 астанаў. У 1950—1960 гг. іх было 10. Да сярэдзіны 1970-х іх стала 23. У 1979 г. астан Керманшах быў пераназваны ў Бахтаран. У 1986 г. Цэнтральны астан быў паасобны на астаны Тэгеран і Меркезі. У 1990 г. астан Бахтаран быў пераназваны ў Керманшах. У 1993 г. з астана Усходні Азербайджан быў вылучаны астан Ардэбіль. У 1995 г. з астана Тэгеран быў вылучаны астан Кум. У 1996 г. з Зенджана быў вылучаны астан Казвін. У 1997 г. з Мазендэрана быў вылучаны астан Галестан. У 2004 г. самы буйны астан Харасан быў падзелены на тры астаны — Паўночны Харасан, Харасан-Рэзаві і Паўднёвы Харасан. Невялікая частка была аддадзена астану Езд. 23 чэрвеня 2010 года са складу астана Тэгеран быў вылучаны новы астан Альборз з цэнтрам у Керэджы[1]. У наш час разглядаюцца праекты стварэння новых астанаў: Талыш (з Гіляна і Ардэбіля), Тэбес (з Езда), Сярэдні Азербайджан (з Заходняга і Усходняга Азербайджана), Эрдэстан (з Ісфахана), падзелы астанаў Сістан і Белуджыстан на астан Сістан і астан Белуджыстан, Фарса на Заходні і Усходні Фарс, а таксама стварэнне сталічнай акругі з Тэгерана і іншыя праекты. Астаны з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі верхняга ўзроўню, яны ў сваю чаргу падзяляюцца на 324 шахрэстана (перс.: شهرستان); наступным узроўнем тэрытарыяльнага падзелу з'яўляецца бахшы (перс.: بخش), такіх адзінак налічваецца больш за 740. Бахшы падзяляюцца на дэхестаны — сельскія акругі. ![]()
Фотагалерэя
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia