Адміністрацыйны падзел КазахстанаАдміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л Казахста́на — сукупнасьць падзелу краіны на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якая прадстаўляе з сябе 14 абласцей і гарады рэспубліканскай значнасці. Варта зазначыць, што апрача гэтага горад Байканур мае статус горада федэральнага значэння Расійскай Федэрацыі[1]. Узроўнямі (далей у пералічэнні гэтага абзацу — паводле змяншэння) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Казахстана з’яўляюцца:
СтруктураУ склад Казахстана ўваходзяць 14 абласцей і 3 гарады рэспубліканскага падпарадкавання. Па развале СССР і абвяшчэнні незалежнасці Казахстана адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краіны зазнаў шэраг істотных змяненняў. Былі скасаваныя вызначаныя вобласці (Жэзказганская, Какшэтаўская, Сяміпалацінская, Талдыкарганская, Тургайская), шэраг абласцей былі пераназваныя. Змянілася ўнутрыабласная раённая сетка. Сталіца краіны была перанесеная ў Акмолу (пазней перайменавая ў Астану). Некалькі раёнаў Паўночна-Казахстанскай вобласці былі перададзеныя Акмолінскай вобласці, яе адміністрацыйным цэнтрам стаў горад Какшэтаў, абласны цэнтр Алмацінскай вобласці быў перанесены ў Талдыкарган. У 2018 годзе Шымкент быў выведзены са складу Паўднёва-Казахстанскай вобласці і атрымаў статус горада рэспубліканскага значэння, цэнтр Паўднёва-Казахстанскай вобласці быў пераведзены ў Туркестан, а сама вобласць перайменавана ў Туркестанскую.
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia