Хасан Рухані
Хасан Рухані (12 лістапада 1948, Сархех) — іранскі дзяржаўны дзеяч, палітык і шыіцкі багаслоў, сёмы абраны прэзідэнт Ірана. Адзін з найстарэйшых палітыкаў Ірана, удзельнік ісламскай рэвалюцыі ў Іране 1979 года. Мучтахід. Акадэмік і дыпламат. З 1999 года з’яўляецца чальцом Рады старцаў[5]. З 1989 года з’яўляецца чальцом Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі[6]. З 1991 года з’яўляецца чальцом Рады ўгоды. З 1992 года ўзначальвае Установу важных даследаванняў. Рухані займаў пасады старшыні Схода ісламскай рады чацвёртага і пятага склікання і сакратара Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі з 1989 па 2005 год[7]. Удзельнічаў у перамовах з краінамі захаду па пытаннях ядзернай зброі і ядзернай энергетыкі. 7 мая 2013 года Рухані пачаў выбарчую барацьбу за пасаду прэзідэнта Ірана. Ён казаў, што, калі будзе абраны на пасаду, то палепшыць адносіны з Захадам. На выбарах 15 чэрвеня 2013 года Рухані перамог на выбарах. 19 мая 2017 года перамог на новых прэзідэнцкіх выбарах: іранская грамадскасць аддала перавагу яго прагматычнаму, праеўрапейскаму курсу над праграмамі кандыдатаў-кансерватараў. Рухані ведае (акрамя роднай персідскай мовы) англійскую, нямецкую, французскую, рускую і арабскую мовы. БіяграфіяХасан Ферыдан Рухані нарадзіўся 12 лістапада 1948 года ў горадзе Саркех, каля Семнана. У 1960 годзе пачаў навучанне ў Семнанскім духоўным вучылішчы. У 1961 годзе з’ехаў у Кум, дзе навучаўся ў вучылішчы для святароў. Яго вучылі вядомыя аятолы. З 1969 года пачаў вучобу ў Тэгеранскім універсітэце, дзе вучыў заходняе права. Затым працягнуў сваю вучобу ў Каледонскім ВНУ ў Брытаніі, дзе атрымаў навуковыя ўзнагароды. СвятарстваСтаўшы святаром, Рухані пачаў чытаць прамовы, скіраваныя супраць тагачаснай улады — шаха Рэзы Пехлеві. У 1965 годзе раз’язджаў па Іране са сваімі прамовамі. Шмат разоў арыштоўваўся. У лістападзе 1977 года выступіў на вечы ў Тэгеране, прысвечаным смерці Мастафы Хамейні — сына Хамейні. З гэтага часу Рухані пераследаваўся спецслужбамі шаха. Махамат Бехешці і аятала Матахары параілі Рухані з’ехаць з Ірана. У Парыжы, куды ён накіраваўся, выступаў перад студэнтамі ВНУ, дзе навучаліся іранцы. Жыццё пасля 1979 годаУдзельнічаў у рэвалюцыі 1979 года. Займаў шмат пасад у гэтым годзе. З 1980 года з’яўляўся дэпутатам у меджлісе. За 20 гадоў дэпутацтва быў старшынёй меджліса (4 і 5 склікання). З 1980 па 1983 гады быў старшынёй Назіральнай рады Краёвага ісламскага радыё. Ірана-іракская вайнаПад час Ірана-іракскай вайны Рухані займаў тылавыя пасады. З 1982 па 1988 гады быў дарадцам Вышэйшай рады абароны. З 1986 па 1988 гады займаў пасаду дарадцы Вышэйшай рады падтрымкі вайны. З 1985 па 1988 узначальваў вайсковую раду Хатаманбія. З 1986 па 1991 узначальваў іранскае лётнае войска. З 1988 па 1989 гады быў намеснікам галоўнакамандуючага. Быў узнагароджаны медалямі Фатх (перамога) і Наср. Пасля вайныРухані быў прызначаны на пасаду міністра бяспекі і разведкі ў 1989 годзе. З 1989 да 2005 года быў сакратаром Вышэйшай народнай рады бяспекі. Быў упаўнаважаным па пытаннях бяспекі ў прэзідэнтаў Алі Хашэмі і Махамеда Хатамі з 1989 па 1997 і з 2000 па 2005 адпаведна. З 1991 года ўваходзіў у склад Савета мэтазгоднасці. Гэтую пасаду займаў да таго, як стаў прэзідэнтам. У 1999 годзе асудзіў хваляванні падчас выбараў прэзідэнта краіны. Быў абраны 18 лютага 2000 года ў склад Савета экспертаў ад астана Семнан. З 2006 года быў абраны ў Савет экспертаў ад астана Тэгеран. Рухані займаецца навуковай дзейнасцю. Удзельнічае ў друку навуковых часопісаў на персідскай і англійскай мовах — Рахборт, Іранскі аглядальнік замежных адносін і Замежныя адносіны. 15 чэрвеня 2013 года быў абраны Прэзідэнтам Ірана[8], набраўшы 18 мільёнаў 613 тысяч 329 галасоў[9]. У жніўні 2013 года прызначыў першым віцэ-прэзідэнтам Эсхака Джахангіры. Галерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia