Адміністрацыйны падзел Славакіі (1939—1945)![]() Адміністрацыйны падзел Першай Славацкай Рэспублікі — падзел тэрыторыі Славакіі ў перыяд 1939—1945 гадоў. Яшчэ ў складзе Чэхаславакіі Славацкая краіна зменшылася з-за 1-га Венскага арбітражу, паводле якога поўдзень дзяржавы адыходзіў да Венгрыі. Хутка па атрыманні незалежнасці Славакія апынулася ў вайне з Венгрыяй, у якой была пераможаная. У выніку сваёй паразы Славакія згубіла некаторыя тэрыторыі зноў. Гэтыя падзеі прывялі да змен адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу краіны. Пасля прыняцця Закона № 190/1939 Славацкага законніка 25 ліпеня 1939 года ўнутранае дзяржаўнае кіраванне падзяліла тэрыторыю Славакіі на 6 жупаў, якія падзяляліся на 59 акруг (з іх 1 гарадская). Ніжэй акруговага ўзроўню яшчэ былі натарыяльныя ўстановы. Падзел стаў дзейным з 1 студзеня 1940 года[1]. Галоўным прадстаўніком жупы быў жупан, а акругі — акруговы начальнік[2]. ПадзелСтанам на 1 жніўня 1939 года існавалі наступныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (пералічаныя толькі жупы і акругі):
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia