Банаўцы-над-Бэбраваў
Банаўцы-над-Бэбраваў (славацк.: Bánovce nad Bebravou, ням.: Banowitz, венг.: Bán, часам бел.: Банаўцы-над-Бэбравай) — горад Трэнчынскага краю ў заходняй Славакіі на рацэ Бэбрава. Размешчаны ў самай паўночнай частцы Дунайскага ўзвышша, у перадгор’і Стражаўскіх гор, на сутоку рэк Бэбрава і Радзіша. За 20 км ад Пр’евідзы, 30 км Трэнчына і 50 км ад Нітры. НазваПрынята лічыць, што назва горада паходзіць ад уласнага імя, альбо ад тытула бан, якім у сярэднявеччы ў некаторых краінах называлі ўладара зямлі. Над Бэбраваў значыць, што горад стаіць на рацэ Бэбраве. [4] ГісторыяУпершыню згаданы пад 1232 годам як вёска Бэн (Ben). Пазней згадваецца як вёска Ban (1318), Banowitz (1389), Banowcz (1439), Ban (1467), Banowcze (1471). У 1376 годзе паселішча атрымала статус вольнага каралеўскага горада. У 1431—1433 гадах горад палілі гусітамі, у 1633 годзе яго разрабавалі турэцкімі войскамі, якія ўварваліся з поўдню. У сярэднявеччы горад стаў важным цэнтрам рамеснай вытворчасці, значнае месца займалі шаўцы, цесляры, кавалі, мяснікі, ткачы. Першая пачатковая школа адкрыта ў XVII стагоддзі. Падчас Другой сусветнай вайны горад вызвалены румынскімі войскамі 1-й арміі 5 красавіка 1945 года. ПрамысловасцьВосенню 2005 года заснавана кампанія LKW Komponenten sro. Кампанія вырабляе дадатковыя дэталі для кабін грузавых аўтамабіляў. LKW Komponenten sro — асноўны пастаўшчык дэталяў у MAN. На прадпрыемстве занята больш за 300 супрацоўнікаў. Акрамя таго ў горадзе ёсць вытворчыя ўчасткі па вырабе аўтамабільных дэталяў кампаній HELLA GmbH і Fritz Meier. Лёгкая прамысловасць прадстаўлена нямецкімі вытворцамі Gabor і Eterna Mode GmbH, у апошняй працуе больш за 700 супрацоўнікаў. СлавутасціУ горадзе 15 помнікаў культуры, яго раёны ўпісаны ў цэнтральны спіс помнікаў культуры ў Браціславе.
Галерэя
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia