Адносіны Расіі з краінамі АфрыкіРасійская Федэрацыя падтрымлівае з дзяржавамі Афрыкі адносіны на дыпламатычным, ваенным, палітычным і эканамічным узроўнях. ГісторыяУ савецкія часы Масква актыўна ўдзельнічала ў палітычным жыцці кантынента — садзейнічала нацыянальна-вызваленчым рухам, а затым аказвала падтрымку маладым афрыканскім дзяржавам. У першыя гады пасля распаду СССР меў месца спад дзейнасці Расіі ў гэтай частцы свету[1][2][3]. Постсавецкія гады характарызаваліся паслабленнем увагі да Афрыкі і зніжэннем уплыву на кантынент. У гэты час тут ліквідаваны 9 дыпламатычных прадстаўніцтваў Расіі. У больш позні перыяд палітычны і эканамічны інтарэс да Афрыкі з боку Масквы ўзмацняўся, у прыватнасці, у сувязі з жаданнем буйных расійскіх кампаній выйсці на рынкі афрыканскай сыравіны. Актывізаваліся кантакты на вышэйшым узроўні[2]. Крэмль ажыццявіў спісанне даўгоў на суму больш за 20 млрд долараў, што звязваюць з неплацежаздольнасцю шэрагу краін і зацікаўленасцю Расіі ў карысных выкапняў Афрыкі (у прыватнасці, марганца, хрому і ўрану)[1]. 23 і 24 кастрычніка 2019 года ў Сочы прайшоў першы саміт «Расія—Афрыка». У ім прынялі ўдзел дэлегацыі ўсіх 54 дзяржаў кантыненту, больш за 40 з іх былі прадстаўлены на ўзроўні першых асоб[4][5][6]. У пачатку 2020-х ўзмацненне ролі краіны вызначалася ваеннай і паліттэхналагічнай дапамогай, а таксама выкарыстаннем спадчыны Савецкага Саюза і мадэлі палітычнага ўзаемадзеяння, заснаванай на заступніцтве[7]. 27—28 ліпеня 2023 года ў Санкт-Пецярбургу праведзены другі саміт «Расія—Афрыка». Яго наведалі прадстаўнікі 49 з 54 афрыканскіх краін, 27 з якіх — першыя альбо другія асобы дзяржаў. У форуме прынялі ўдзел кіраўнікі Афрыканскага саюза і шэрагу іншых арганізацый кантынента[8]. УплыўПаводле Афрыканскага цэнтру стратэгічных даследаванняў, у найбольшай ступені расійскі ўплыў выяўляецца ў ЦАР, Малі, Судане і Зімбабвэ[9]. Паводле Financial Times, у найбольшай ступені ўзмацненне расійскага ўплыву выявілася ў Сахелі: ЦАР, Малі, Судан, Буркіна-Фасо. Гэта выклікана ваеннай дапамогай, якая аказвалася дзяржавам рэгіёну расійскімі прыватнымі ваеннымі кампаніямі[10]. Ваенная сфераРасія пашырае ўплыў на афрыканскія краіны ў ваеннай сферы за кошт павелічэння аб’ёмаў продажаў зброі, заключэння пагадненняў у сферы бяспекі, а таксама развіццё праграм падрыхтоўкі ваенных кадраў для краін рэгіёну[11]. У перыяд росквіту Савецкага Саюза ён валодаў моцным уплывам на кантынент. Многія краіны ў перыяд пасля здабыцця незалежнасці атрымлівалі савецкую дыпламатычную або ваенную падтрымку[12]. Паводле BBC, першай афрыканскай дзяржавай, якая наладзіла ўзаемадзеянне з расійскімі ПВК, стала ЦАР у 2017 годзе. Мэтай байцоў была дапамога ўраду ў грамадзянскай вайне. Расійскія ваенныя спецыялісты дзейнічалі таксама ў Лівіі, Судане, Мазамбіку і Малі. Афрыка стала ключавым рынкам збыту для ваеннай прамысловасці для расіян. Па даных Дзяржаўнага агенцтва краіны па экспарце ўзбраенняў, амаль палова ўсёй зброі, якая паступае ў Афрыку, была з Расіі. Асноўныя імпарцёры расійскіх узбраенняў сталі Алжыр і Егіпет, новыя рынкі — Нігерыя, Танзанія і Камерун[13]. Эканамічная сфераРасійскія прамысловыя кампаніі ў Афрыцы ажыццяўляюць дзейнасць прыкладна па 100 напрамках, якія можна падзяліць на пяць груп:
Каля 70 % алмазнай прадукцыі Анголы паступае ад сумеснага расійска-ангольскага прадпрыемства «Катока», чый горнарудны комплекс дазваляе здабываць да 10 млн тон руды ў год. Гвінейская Рэспубліка з’яўляецца адным з ключавых рэгіёнаў дзейнасці кампаніі «Русал», якая ўклала ў эканоміку краіны больш за 500 млн долараў. Тут знаходзіцца каля 50% сусветных запасаў баксітаў — асноўнай сыравіны для алюмініевай прамысловасці. Адзначана, што расійскія бізнесмены схільны ўваходзіць у краіну выключна праз падтрымку расійскай дзяржавы і міжурадавыя адносіны з афрыканскімі ўрадамі[14]. Апытанні і ацэнкіПаводле вынікаў апытання Фонду «Грамадская думка», праведзеным у жніўні 2023 года, 37 % грамадзян РФ упэўненыя ў тым, што Масква мае найбольшы ўплыў у Афрыцы ў параўнанні з іншымі краінамі, па 12 % лічаць найбольшым уплыў КНР або еўрапейскіх дзяржаў, 11 % — ЗША. Гл. таксамаЗаўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia