Адносіны Беларусі з краінамі Афрыкі![]() Рэспубліка Беларусь ажыццяўляе палітычнае, эканамічнае, ваеннае супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі. Гісторыя1990-я і 2000-яБеларусь самастойна пачала працаваць тут у пачатку 1990-х. Адным з асноўных напрамкаў стаў продаж узбраенняў. Па выніках 1996—2000 гадоў рэспубліка трапіла ў першую дзясятку сусветных экспарцёраў зброі. Акрамя таго, дзяржава яшчэ з часоў урада Вячаслава Кебіча спрабавала стварыць у рэгіёне сумеснае з афрыканцамі прадпрыемства па здабычы карысных выкапняў (напрыклад, у Судане і Танзаніі). Аднак гэта ні да чаго не прывяло[1]. Афрыканскі рэгіён прыцягваў Беларусь у сферах сельскай гаспадаркі і харчавання. Асаблівыя надзеі ўскладаліся на экспарт малочнай і мясной прадукцыі, тым больш што трэба было дыверсіфікаваць рынкі збыту. Як лічыў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, узмацніць эканамічныя пазіцыі рэспублікі на кантыненце магло б пашырэнне там сеткі дыппрадстаўніцтваў[2]. Эканамічныя адносіны Беларусі з афрыканскімі дзяржавамі па выніках 2007 года паказалі найбольшыя тэмпы развіцця сярод іншых кантынентаў. Так, аб’ёмы знешняга гандлю таварамі ўзраслі з 2006 па 2007 на 37,8%. Пры гэтым неабходна адзначыць, што іх рост ажыццяўляўся, перш за ўсё, за кошт росту экспарту, а не імпарту, што спрыяла пастаўленай задачы выхаду з часам на станоўчае гандлёвае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі свету. Так, экспарт за 2007 год вырас адразу на 44, 2%, дасягнуўшы лічбы ў 155,4 млн, а імпарт узрос толькі на 22,8%, склаўшы 56,6 млн. Агульны тавараабарот перавысіў 212 млн. Найбуйнейшымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў Афрыцы па выніках года сталі Егіпет, Судан, Марока, ПАР, Гана, Кот-д’Івуар і Эрытрэя[3]. 2010-яУ сярэдзіне 2010-х адной з галоўных надзей Мінска ў рэгіёне стаў Судан. Пастаўкі ў краіну сталі імкліва расці з пачатку дзесяцігоддзя, дасягнуўшы свайго піку ў 2013 годзе ($70,7 млн)[1]. У той жа сярэдзіне 2010-х беларускія ўлады ў першы раз паспрабавалі зрабіць стратэгічнай задачай і маштабаваць экспансію айчынных бізнесаў на кантынент. Да гэтага ініцыятыўнасць прыватнікаў абмежавалася адкрыццём даччыных прадпрыемстваў дыстрыбутарам IT-прадуктаў ASBISc Enterprises, пастаўкамі і сэрвісам БелАЗаў у Замбіі і Намібіі і з’яўленнем у кейптаўнскім Mainstream Shopping Centre франчайзінгавай крамы Milavitsa. У Александрыі створаны зборны пункт з удзелам МТЗ. «Белшына» засноўвала гандлёвыя і сэрвісныя кампаніі ў Паўднёвай Афрыцы і Гане[1]. Аб’ём экспарту па 24 ключавых партнёрах краіны рэгіёну ў лепшыя часы ненашмат перавышаў 300 млн USD, а імпарт за 2011—2016 гады амаль падвоіўся (у 2011-м — 316,7 млн і 106,3 млн USD адпаведна, у 2012-м — 270,4 млн і 133 млн, у 2014-м — 314,5 і 119,4 млн, у 2015-м — 304,9 і 278,6 млн, а ў 2016-м — 226,7 млн і 249,9 млн адпаведна)[2]. У 2017 годзе, як адзначылі СМІ, афрыканская тэма ўсё часцей гучала ў прамовах кіраўніка беларускай дзяржавы, які ў пачатку года наведаў Егіпет і Судан. Летам у Мінску прайшоў першы беларуска-афрыканскі эканамічны форум. Было падпісана крэдытнае пагадненне, па якім Афрыканскі экспартна-імпартны банк (Афрэксімбанк) выдаў 150 млн долараў на закупку мясцовымі кампаніямі прадукцыі ў рэспубліцы[4]. Інтэрнэт-газета «Заўтра тваёй краіны», прааналізаваўшы статыстычныя даныя за першае паўгоддзе, у ліку месцаў, куды «рыхтуецца экспансія Беларусі», назвала Нігерыю, Кенію, Анголу і Гвінея-Бісау. Галоўны прарыў у гандлёвым дачыненні дадзенага перыяду — Зімбабвэ. Важную долю ў агульным аб’ёму экспарту на кантынент традыцыйна занялі калійныя ўгнаенні[4]. У 2018 годзе месца многіх краін Афрыкі ў геаграфіі знешніх сувязяў Мінска істотна знізілася, паколькі, са слоў палітолага Сяргея Богдана, беларускія дыпламаты крытычна ставіліся да развіцця адносін з рэгіёнам[5]. За 11 месяцаў двухбаковы тавараабарот склаў 583,3 млн долараў, знізіўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года амаль на 100 млн долараў. Аднак беларускі экспарт на кантынент вырас за гэты перыяд на 13 млн да 345 млн. У цэлым жа Афрыка заняла крыху больш за 1 % ва ўсім экспарце дзяржавы[6]. Больш за ўсё беларускай прадукцыі было адгружана ў краіны Паўночнай Афрыкі — на 167 млн долараў. З іх на Егіпет прыпала 72,5 млн, на Марока — 62,7 млн. На другім месцы заходнеафрыканскі рэгіён — 105,5 млн. Там лідары Кот-д’Івуар, Малі, Нігерыя і Сенегал. У краіны Усходняй Афрыкі было пастаўлена беларускай прадукцыі на 25,3 млн долараў, з іх палова — ва Уганду. Ільвіную долю паставак у Цэнтральную Афрыку сфармавалі продажу ў Ангола і Камерун (26,7 млн з 30 млн). На поўдні галоўным партнёрам стала ПАР (16,5 млн)[6]. У пераліку беларускіх тавараў, якія прасоўваліся на афрыканскія рынкі, пераважала прамысловая прадукцыя — кар’ерныя самазвалы, грузавікі, трактары, сельгастэхніка, прадукцыя нафтахіміі — шыны і валокны, угнаенні. TUT.BY паказаў, што спецыфіка работы з кантынентам складаецца ў магчымых праблемах з аплатай пастаўленай прадукцыі. Аднак былі разгледжаны розныя механізмы структуравання здзелак. Сярод такіх — перадача беларускім кампаніям правоў на здабычу карысных выкапняў[6]. У лютым 2018 года МАЗ адкрыў сумеснае зборачнае прадпрыемства ў Егіпце. Партнёрамі выступілі кампанія Helwan Machinery and Equipment Нацыянальнай арганізацыі ваеннай прамысловасці і кампанія International Co. for Industry and Projects. У сваю чаргу МТЗ стварыў зборачныя вытворчасці ў Алжыры і Егіпце сумесна з мясцовымі партнёрамі. Яшчэ за некалькі гадоў да гэтага «Белспецзнештэхніка» і суданскі холдынг «Сафат» стварылі сумеснае прадпрыемства S&B Aviation company па рамонце авіяцыі. У Зімбабвэ створана беларускае геалагаразведачнае прадпрыемства. Акрамя таго, Беларусь распалагала двума радовішчамі золата ў Судане[6]. Аднымі з галоўных куратараў беларускіх праектаў у Афрыцы тых часоў названы Віктар Шэйман і Аляксандр Зінгман[6]. 2020-яРасійскае выданне EADaily адзначала, што інтарэс Беларусі да Афрыкі пачаў павялічвацца пасля таго, як у сувязі са жнівеньскімі падзеямі 2020 года краіны Захаду ўвялі супраць краіны эканамічныя санкцыі[7]. Аналагічнага меркавання прытрымлівалася эканамічны аглядальнік Ірына Смірнова. Яна дадала, што афрыканскія дзяржавы пажадалі гуляць больш актыўную і значную ролю ў вытворчых ланцужках. У прыватнасці, Беларусь была гатова прапанаваць сумесныя вытворчасці па сваіх тэхналогіях і ўзорах, узвядзенне прамысловых і сельскагаспадарчых аб’ектаў[8]. Афрыканскі кантынент з’яўляецца сусветным лідарам па тэмпах росту спажывання, таксама дырэктар Інстытута Афрыкі РАН Ірына Абрамава ў 2021 годзе выказала меркаванне, што ў найбліжэйшыя 15—20 гадоў менавіта гэты рэгіён будзе вызначаць дэмаграфічную карціну свету, істотна ўплываць на маштабы сусветнага спажывецкага попыту. Абгрунтаваны і палітычны інтарэс, бо афрыканскія краіны складаюць 25 % галасоў у ААН[8]. Да пачатку 2020-х кіраўнік кампаніі Aftrade Зінгман актывізаваў дзейнасць у Зімбабвэ і суседніх краінах — Замбіі і ДР Конга. Зімбабвэ стала адным з плацдармаў гандлёвай і інвестыцыйнай экспансіі Беларусі ў Афрыцы. У пачатку 2021 года бізнесмен апынуўся ў цэнтры міжнароднага скандалу, разам з топ-мэнэджарам Aftrade і іншымі бізнесоўцамі быў затрыманы і некалькі дзён правёў у кангалезскай турме[1]. У маі 2021 года ў Мінску прайшоў другі беларуска-афрыканскі эканамічны форум. За папярэднія тры гады аб’ём узаемнага гандлю склаў больш за $1,8 млрд. Як заявіў Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, «мы здолелі прайсці шлях ад гадавога тавараабароту прыкладна ў $160 млн у пачатку 2000-х да больш за $550 млн у 2020 годзе»[8]. У тым годзе ў спіс асноўных гандлёвых партнёраў рэспублікі па аб’ёме тавараабароту ўвайшлі такія афрыканскія краіны, як Марока ($104,7 млн), Ангола ($88,5 млн), Егіпет ($62,7 млн), Кот-д’Івуар ($60,6 млн) і Туніс ($57,1 млн). Таксама досыць актыўна развіваўся гандаль з ПАР, Угандай, Зімбабвэ, Сенегалам, Камерунам[9]. З 30 студзеня па 1 лютага 2023 года беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка быў з візітам у Зімбабвэ, дзе сустрэўся з кіраўніком дзяржавы Эмерсанам Мнангагва. Газета «Коммерсантъ» адзначыла, што гэта першы візіт Лукашэнкі ў краіну Афрыкі на поўдзень ад Сахары. Таксама выданне паказала, што ён заявіў аб выкарыстанні сувязяў Мнангагвы ў рэгіёне для ўзмацнення пазіцый Мінска. У прыватнасці абмяркоўвалася супрацоўніцтва з Мазамбікам, якому патрабаваліся ўкладанні ў сельскай гаспадарцы[10]. Начальнік упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу беларускага МЗС Юрый Нікалайчык заявіў, што краіна паступова нарошчвае сваю прысутнасць у рэгіёне[7]. Ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін адзначыў, што краіна «ў апошні час распачала шырокую экспансію на Афрыканскі кантынент»[11], якая «становіцца ўжо фактам»[12]. Раней тэрмін ужываўся рознымі СМІ, такімі як EADaily[7], «Заўтра тваёй краіны»[4] і FREEДОМ. Апошняе, у прыватнасці, пісала, што «з дапамогай вагнераўцаў Лукашэнка ўзмоцніць эканамічную экспансію Беларусі ў Афрыцы»[12]. Пасля чэрвеньскага мецяжу Прыгожына ў Расіі ў Беларусь часова перабазавалася ПВК «Вагнер». Як адзначыў ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін, улады выкарыстоўвалі расійскіх наймітаў. Па словах эксперта, Лукашэнка паставіў задачу зрабіць Зімбабвэ хабам, адкуль будзе распаўсюджвацца беларуская прадукцыя і ўплыў, а для захаванасці гэтага спатрэбяцца байцы ПВК[11] (гл. Дзейнасць ПВК «Вагнер» у Афрыцы). Як паведаміла начальнік упраўлення прагназавання знешняга гандлю Мінэканомікі Юлія Зубар, на наступны 2024 год дзяржава плануе актывізаваць гандаль з краінамі Афрыкі, у першую чаргу, за кошт харчавання, прадукцыі машынабудавання, хімічнай прамысловасці. Апорнымі кропкамі вызначаны Егіпет, Кенія, Нігерыя, Экватарыяльная Гвінея[13]. Дыпламатычныя місіі![]() У 2000 г. пачало функцыянаваць пасольства Беларусі ў Лівіі. У 2001 г. адкрылася дыпламатычная місія Лівіі ў Беларусі[14]. У 2014 годзе пасольства Беларусі ў Лівіі было закрыта з-за абвастрэння сітуацыі ў краіне[15]. У 2018 годзе ў рамках візіту прэзідэнта Судана Амара аль-Башыра ў Мінску адкрыта суданскае посольства[16]. У тым жа годзе беларускія ўлады зачынілі сваю дыпмісію ў Эфіопіі, але адкрылі ў суседняй Кеніі[17]. На 2019 год Мінск меў прадстаўніцтвы ў Егіпце, Нігерыі, Кеніі і ПАР. Беларускія паслы ў названых дзяржавах акрэдытаваны і ў 17 іншых краінах рэгіёна па сумяшчальніцтве[6]. У 2022 годзе адкрылася беларуская дыпмісія ў Зімбабвэ[18]. Некаторыя вядомыя беларускія грамадзяне сталі ганаровымі консуламі афрыканскіх краін у Беларусі. Так, Аляксандр Зайцаў прадстаўляе ў гэтай якасці Замбію, Аляксандр Зінгман — Зімбабвэ, Артур Гранц — Рэспубліку Конга[19], Дзмітрый Лукашэнка — Эфіопію[20]. Ваенная прысутнасцьЯк адзначыў беларускі ваенны эксперт Ягор Лебядок, кантынент стаў найважнейшым рэгіёнам для Беларусі ў сферы збыту ўзбраення і аказання паслуг падрыхтоўкі ваенных кадраў. Беларускія ваенныя спецыялісты з пачатку 2000-х па 2021 год аказалі падтрымку Кот-д’Івуару, Лівіі, Судану, Дэмакратычнай Рэспубліцэ Конга і Нігерыі[21]. Станам на 2023 год дзяржаўная кампанія «Белспецзнештэхніка» (БСЗТ) больш за дваццаць гадоў кіравала сумесным прадпрыемствам з суданскай арміяй. Яе тэхнічныя спецыялісты, якія базуюцца ў Хартуме, абслугоўваюць увесь парк суданскіх верталётаў і самалётаў, што гуляе вырашальную ролю ў краіне, дзе адлегласці настолькі вялікія, што сілавыя аперацыі не могуць выконвацца наземным транспартам. Прысутнасць беларускіх спецыялістаў стала жыццёва важнай для суданскага ўрада. Першапачаткова БСЗТ хацела ператварыць сваю базу ў Судане ў панафрыканскі цэнтр тэхнічнага абслугоўвання, аднак санкцыі ЗША у дачыненні да Хартума перашкодзілі гэтаму праекту[22]. У той жа час баранавіцкі 558-ы авіяцыйны рамонтны завод мае кантракт у ДР Конга на тэхнічнае абслугоўванне авіяцыі[22]. У канцы 2010-х і пачатку 2020-х усё больш канкурэнцыю ў частцы падрыхтоўкі замежных вайскоўцаў і арганізацыі баявых дзеянняў пачалі аказваць ізраільцяне, французы, расійскія ПВК і прадстаўнікі іншых краін[21]. Меркаванні і ацэнкі
Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia