Адольф Юстынавіч Клімовіч
Адольф Клімовіч (1900, Клюшчаны Свянцянскага павета Віленскай губерні, цяпер Астравецкі раён Гродзенскай вобласці — 24 лістапада 1970) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец. БіяграфіяУдзельнік Беларускай канферэнцыі 1918 года ў Вільні. Адзін з арганізатараў выдання часопіса «Маладое жыццё». Скончыў у 1921 годзе Віленскую беларускую гімназію, у 1928 годзе — Пражскі ўніверсітэт. Падчас вучобы ў Празе кіраўнік аддзела міжнародных зносін Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый (АБСА), удзельнічаў у міжнародных з’ездах і кангрэсах у Рыме, Жэневе і іншых. У 1932—1939 гадах рэдагаваў гаспадарчы часопіс «Самапомач», папулярызаваў ідэі кааперацыі. Дзеяч Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Працаваў у Беларускім інстытуце гаспадаркі і культуры, адначасова выкладаў у Віленскай беларускай настаўніцкай семінарыі. У снежні 1938 года інжынер Адольф Клімовіч высланы польскімі ўладамі з Вільні як «ненадзейны» элемент. Вярнуўся ў Вільню ў 1939 годзе, прымаў удзел у выданні газеты «Беларуская крыніца» (1939—1940). У II сусветную вайну працаваў у Беларускай народнай самапомачы ў Лідзе. У 1952 годзе арыштаваны органамі НКУС. 28.2.1953 года ваенным трыбуналам Маскоўскай ваеннай акругі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, у красавіку 1953 года расстрэл заменены 25 гадамі лагераў. У 1956 годзе вярнуўся ў Вільню, склаў біяграфічны слоўнік беларускіх культурных і палітычных дзеячаў (рукапіс зберагаецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Беларусі). Пахаваны ў Клюшчанах. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia