Адольф фон Шварцэнберг
![]() ![]() Адольф фон Шварцэнберг (ням.: Adolf von Schwarzenberg; 1547[3]—29 ліпеня 1600, Буда) — граф Свяшчэннай Рымскай імперыі, знакаміты аўстрыйскі военачальнік XVI стагоддзя. Першы граф Шварцэнберг. Прадстаўнік вядомага з XII стагоддзя франконскага дваранскага роду Шварцэнбергаў з Зайнсхайма, які пазней уступіў у аўстрыйскае падданства. Удзельнік рэлігійных войнаў. Асабліва вылучыўся ў войнах на ўсходніх межах імперыі, камандуючы палком імперскіх войскаў супраць туркаў. У 1599 годзе за перамогу над туркамі ў бітве каля Раба (цяпер венгерскі горад Дзьёр) атрымаў тытул імперскага графа і права дадаць у фамільны герб поле з галавой мёртвага турка, якому крумкач выдзёўбвае вочы. Загінуў пры аблозе Буды ў Венгрыі ў 1600 годзе пры мецяжы ландскнехтаў, якія пакутавалі ад нястачы ежы і грошай, і вырашылі здацца туркам. Адольф запрацівіўся і быў імі забіты. Імператар Рудольф II арганізаваў Адольфу фон Шварцэнбергу пышнае пахаванне і пабудаваў мемарыял у Вене. Меч военачальніка захоўваецца цяпер у арсенале Вены. Яго адзіны сын Адам фон Шварцэнберг (1583—1641), быў саветнікам курфюрста Брандэнбурга падчас Трыццацігадовай вайны. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia