Адрыян Віктаравіч Прахаў
Адрыян Віктаравіч Пра́хаў (4 (16) сакавіка 1846, Мсціслаў — 1 (14) мая 1916, Ялта) — украінскі гісторык мастацтва, археолаг, мастацкі крытык. Доктар мастацтвазнаўства (1879). Прафесар (1880). Вучыўся ў 3-й гімназіі Санкт-Пецярбурга. У 1867 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1869 г. зацверджаны на пасадзе хавальніка Музея выяўленчых мастацтваў. У гэтым жа годзе быў накіраваны ў навуковую камандзіроўку за мяжу, у час якой працаваў у музеях Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Італіі, наведаў Парыж, Берлін, Вену, Лондан, Неапаль. У Мюнхене слухаў лекцыі Г. Бруна (ням.: Heinrich (von) Brunn. Навуковая і творчая дзейнасцьА. В. Прахаў займаўся даследаваннем мастацтва Старажытнага Егіпта і Старажытнай Грэцыі, Кіеўскай Русі, помнікаў царкоўнай архітэктуры Валыні. У 1880—1882 гг. даследаваў даследаваў і замаляваў мазаікі і фрэскі ў Сафійскім саборы і Кірылаўскай царкве ў Кіеве і запрасіў для іх аднаўлення М. А. Урубеля. У 1884—1886 гг. кіраваў будаўніцтвам і ўнутраным аздабленнем Уладзімірскага сабора ў Кіеве. У 1875—1878 гг. А. В. Прахаў рэдагаваў часопіс «Пчела», у 1904—1907 гг. часопіс «Художественные сокровища России». Аўтар адной з першых[2] публікацый пра мастацкую спадчыну Тараса Шаўчэнкі. Галоўныя навукова-літаратурныя працы А. В. Прахава[3]:
і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia