Адэля Лаўрэнцьеўна Анісовіч

Адэля Лаўрэнцьеўна Анісовіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 (22) верасня 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1991(1991-01-12) (79 гадоў)
Жонка Феафіл Іванавіч Анісовіч
Род дзейнасці мастак-дэкаратар
Месца працы
Вучоба
Уплыў Валянцін Віктаравіч Волкаў
Член у
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ

Адэля (Адэлія) Лаўрэнцьеўна Анісовіч (у дзявоцтве Сянкевіч[1]; 9 (22) верасня 1911, Мінск12 студзеня 1991(1991-01-12)) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія

Нарадзілася 9 (22) верасня 1911[2] года ў Мінску[3][1]. Скончыла ў 1932 годзе Мінскі педагагічны інстытут і ў 1941 годзе мастацкую студыю рабочай моладзі пры Саюзе мастакоў БССР, вучылася ў В. Волкава. Удзельніца мастацкіх выставак з 1936 года[2].

Працавала ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У 1945—1960 гадах старшы мастак эксперыментальна-мастацкай лабараторыі інстытута «Белмясцпрампраект»[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года[2].

Памерла 12 студзеня 1991 года[3].

Творчасць

Асноўныя творы: сувенірныя мастацкія вырабы, святочны габелен-абрус «Аднаўленне народнай гаспадаркі», габелен «Беларусь весяліцца», паясы і закладкі для кніг, парцьеры, дэкаратыўныя пласты «Стары Мінск», фаянсавая талерка «Новы Мінск». Прымала ўдзел у стварэнні альбома «Беларускі народны арнамент»[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[2].

Узнагароды

Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР (1968)[2].

Сям'я

Верагодна, была ў шлюбе з мастаком Феафілам Анісовічам (1911—1988).

Крыніцы

  1. а б АНИСОВИЧ (Сенкевич) Аделия Лаврентьевна // Художники Советской Белоруссии / редколлегия: В. И. Версоцкий [и др.]. — Минск: Беларусь, 1976. — 400 с. — 18 000 экз.
  2. а б в г д е ё Анісовіч Адэлія Лаўрэнцьеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  3. а б Адэля Лаўрэнцьеўна Анісовіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура

  • Анісовіч Адэлія Лаўрэнцьеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • АНИСОВИЧ (Сенкевич) Аделия Лаврентьевна // Художники Советской Белоруссии / редколлегия: В. И. Версоцкий [и др.]. — Минск: Беларусь, 1976. — 400 с. — 18 000 экз.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya