Адэнавірусы
Адэнавірусы[2] (Adenoviridae}) — сямейства ДНК-змяшчальных вірусаў, якія выклікаюць у чалавека і жывёл адэнавірусныя хваробы. ![]() Маюць адзінкавую лінейную двухланцужковую малекулу ДНК. У заражаных клетках прыгнятаюць сінтэзы ДНК, РНК і бялкоў. Размнажаюцца ў клетачных ядрах пазваночных. Распаўсюджваюцца без пераносчыкаў. Пашкоджваюць розныя органы млекакормячых (у т.л. чалавека), птушак; могуць выклікаць утварэнне пухлін. Адэнавірусы чалавекаАдэнавірусы чалавека адносяць да ДНК-вірусаў. Упершыню адэнавірусы ў чалавека былі знойдзены ў 1953 годзе. Іх лічылі латэнтнымі, бо гэтыя вірусы былі вылучаныя ў здаровых людзей. У 1954 годзе адэнавірусы былі выдзелены ў спаражненнях і глотцы хворых людзей. Вірусы назвалі адэноід-фарынгіта-кан’юктыўныя адэнавірусы. У 1955 годзе адэнавірусы ўжо знаходзілі ў людзей хворых на пнеўманію. На працягу эпідэмічнага сезона адэнавірусы пераважаюць з чэрвеня па верасень. Больш за ўсё ў структуры ВРВІ да гэтага захворвання схільныя людзі ва ўзросце 18-26 гадоў. Сератыпы адэнавірусаў чалавека нумаруюць арабскімі лічбамі. Маецца 7 тыпаў адэнавірусаў чалавека, аб’яднаных у 88 сератыпаў:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia