Пнеўманія
Пнеўмані́я (стар.-грэч.: πνευμονία ад πνεύμων — «лёгкія») (запаленне лёгкіх) — запаленне лёгачнай тканкі інфекцыйнага паходжання з пераважным пашкоджаннем альвеол (развіццём у іх запаляльнай эксудацыі) і інтэрстыцыяльнай тканкі лёгкага. Захворванне можа выклікаць лятальны канец. Тэрмін «пнеўманія» аб’ядноўвае вялікую групу хвароб, кожная з якіх мае сваю этымалогію, патагенез, рэнтгеналагічныя прыкметы, даныя лабараторных даследаванняў і асабліва тэрапіі. Можа працякаць як самастойнае захворванне ці як ускладненне іншых захворванняў. Неінфекцыйныя запаленчыя працэсы ў лёгачнай тканцы, звычайна называюць пнеўманітамі ці альвелітамі. На фоне падобных асептычных запаленчых працэсаў нярэдка развіваецца бактэрыяльная, вірусна-бактэрыяльная і грыбковая пнеўманія. Асноўны метад дыягностыкі — рэнтгеналагічнае даследаванне лёгкіх, а асноўны метада лячэння — антыбактэрыяльная тэрапія. Позняя дыягностыка і затрымка з пачаткам антыбактэрыяльнага лячэння пагаршае прагноз захворвання. Магчымы лятальны канец. Пнеўманія закранае каля 450 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце, што складае каля 7% жыхароў Зямлі. Штогод рэгіструюцца прыблізна 4 мільёны смерцяў. Пнеўманію доктар Уільям Ослер у XIX стагоддзі назваў «капітанам па смерці сярод мужчын»[2]. Са з’яўленнем антыбіётыкаў і вакцыны супраць хваробы ў XX стагоддзі выжывальнасць падвысілася. Тым не менш, у не развітых краінах, а таксама сярод вельмі старых і вельмі маладых людзей, а таксама хранічна хворых, пнеўманія застаецца адной з вядучых прычын смерці[3]. ПрычыныЗапаленне лёгкіх адбываецца часцей за ўсё з-за інфекцый, выкліканых галоўным чынам бактэрыямі або вірусамі і радзей грыбкамі і паразітамі. Хоць існуе больш 100 штамаў узбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў, ідэнтыфікаваныя толькі нямногія з іх, адказныя за большасць выпадкаў пнеўманіі. Змяшаныя інфекцыі, дзе ўзбуджальнікам з’яўляецца як вірус, так і бактэрыі, назіраюцца прыблізна ў 45 % выпадкаў інфекцыі ў дзяцей і 15 % выпадкаў інфекцыі ў дарослых[4]. Узбуджальнік нельга вызначыць прыблізна ў палове выпадкаў, нягледзячы на старанную праверку[5]. «Пнеўманіяй» могуць называць любы стан з запаленнем лёгкіх, выкліканым, напрыклад, аўтаімуннымі захворваннямі, хімічнымі апёкамі або рэакцыяй на лекі. Але гэтыя выпадкі больш дакладна называюць пнеўманітамі[6]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia