Азарычы (Слаўгарадскі раён)

Вёска
Азарычы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
136 м
Водныя аб’екты
Колькасць двароў
20[1]
Насельніцтва
27[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213251
Аўтамабільны код
6
СААТА
7250824001
Азарычы на карце Беларусі ±
Азарычы (Слаўгарадскі раён) (Беларусь)
Азарычы (Слаўгарадскі раён)
Азарычы (Слаўгарадскі раён) (Магілёўская вобласць)
Азарычы (Слаўгарадскі раён)

Аза́рычы[2] (трансліт.: Azaryčy, руск.: Азаричи) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.

Геаграфія

Побач з вёскай цячэ рака Рудзея, левы прыток ракі Расты.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў інвэнтары Дубровенскім за 1560 год. На карце 1777 года адзначаны Азарычы і вадзяны млын. У метрыцы Прапойскай царквы Раства Багародзіцы за 1859 год зафіксавана в. Азарыч. У 1877 годзе пабудавана мураваная Траецкая царква[3]. У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходская школа[4].

Насельніцтва

  • 2011 год — 27 чалавек[1]
  • 2010 год — 49 чалавек
  • 1999 год — 96 чалавек
  • 1926 год — 420 чалавек[3]

Інфраструктура

У вёсцы працуе дом сацыяльных паслуг[1].

Славутасьці

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе.
  • Гарадзішча ранняга жалезнага веку. За 1,5 км на захад ад вёскі[5].

Зноскі

  1. а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Аза́рыч, м.
  3. а б Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 561
  4. РГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018
  5. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 558

Літаратура

  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya