Лапацічы (Слаўгарадскі раён)
Лапа́цічы[2] (трансліт.: Lapacičy, руск.: Лопатичи) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Лапаціцкага сельсавета. НазваПаводле падання, назва вёскі паходзіць ад прозвішча пана, які пасяліў тут людзей, а сам быў нібыта татарын[3]. ГісторыяЗгадваецца ў 1669 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. У 1881 годзе належалі пану Дзяржынскаму-Дзекцераву, які валодаў 377 дзесяцінамі зямлі. У 1884 годзе ў вёсцы 35 двароў, у тым ліку 1 кавальскі і 20 рамізніцкіх, 235 жыхароў, хлебазапасны магазін[3]. ІнфраструктураУ вёсцы дзейнічаюць крама, сельскі дом культуры, сельская бібліятэка, АТС, ДУА «Лапаціцкая сярэдняя школа», ДУА «Лапаціцкі яслі-сад», фельчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленне сувязі, лясніцтва, закусачная, комплексны прыёмны пункт[1]. СлавутасціЛя Лапацічаў знаходзіцца брацкая магіла 1943-44 гадоў, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia