Плошча возера 0,28 км², даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8 метраў. Плошча вадазбору 4,1 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, мае серпападобную форму і выцягнутая з поўначы на поўдзень. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы катлавіны маюць вышыню 8—10 метраў, астатнія невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Даўжыня берагавой лініі складае 3,4 км. Берагі возера нізкія, пясчаныя і тарфяністыя. Літаральная зона вузкая, сублітаральны схіл стромкі, дно плоскае. Да глыбіні 2—2,5 м уздоўж берагоў дно возера пясчанае, глыбей выслана гліністым глеем. Дно паўднёва-заходняга плёсу выслана гумусавай апясчаненай глінай. Возера Азярок слабапраточнае. У возера ўпадаюць ручай і меліярацыйныканал і выцякае пратока ў раку Аўсянка. Паласа прыбярэжнай расліннасці мае шырыню 2—8 метраў. У возеры сустракаецца рэдкі ахоўны від раслін, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, — вадзяны арэх плывучы[1][2].
↑Мыслівец І. А. Азярок // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
Мыслівец І. А. Азярок // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 24. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)