Азярышча (археалагічныя помнікі)Азярышча — археалагічныя помнікі: курганны могільнік і селішча каля в. Азярышча (Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць). Курганны могільнікЗнаходзіцца за 1,35 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе ракі Свіслач, у лесе. 130 насыпаў дыяметрам 5—14 м, вышынёй 0,5—2,3 м. У 1925 годзе адкрыў А. Немцаў, у 1978 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў, у 1991 годзе Ю. А. Заяц даследаваў 2 курганы. Пахавальны абрад — крэмацыя на месцы, на падсыпцы (курган № 1) і па-за межамі насыпу (курган № 2). Пахаванні безынвентарныя. У насыпе кургана № 1 знойдзены фрагменты ляпнога керамічнага посуду, што трапіў у курган разам з фунтам, з якога насыпаны; у насыпе кургана № 2 — донцы і сценкі з лінейным арнаментам ад гаршка, зробленага на ручным крузе. Пахаванні датуюцца IX—X ст. СелішчаЧасткова занятае насыпамі курганнага могільніка, цягнецца ўздоўж правага берага ракі Свіслач. Плошча каля 1 га, культурны пласт 0,25—0,35 м. У 1991 годзе выявіў і даследаваў пад насыпам кургана № 1 Ю. А. Заяц. Знойдзены фрагменты ляпнога керамічнага посуду позняга этапу кіеўскай культуры канца IV — пачатка V стст. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia