Айзенштацкая ратуша
Айзенштацкая ратуша (ням.: Rathaus Eisenstadt) — будынак у Айзенштаце, размешчаны ў самым цэнтры Старога горада, па адрасе Галоўная вуліца (ням.: Hauptstraße), дом № 35. ГісторыяРатуша была пабудавана ў 1560 годзе і перабудавана зноў у 1648 годзе, пасля прылічэння Айзенштата, паводле ўказа імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда III, да вольных гарадоў. Насценныя роспісы былі створаны, верагодна, у эпоху ранняга Адраджэння і пазней скарэктаваны ў стылі барока. У 1940-х гадах яны былі адрэстаўраваны аўстрыйскім мастаком Рудольфам Гольцінгерам. ![]() Алегарычныя жаночыя фігуры сімвалізуюць галоўныя дабрадзейнасці — Веру, Надзею, Любоў, Справядлівасць, Мудрасць, Мужнасць і Умеранасць. Тут жа намаляваны сцэны на біблейскія сюжэты — прытча пра Саламонава рашэнне, прытча пра Юдзіф і Алаферна, прытча пра Саламона і царыцу Саўскую. На цэнтральным эркеры размешчаны герб вольнага горада Айзенштата і сонечны гадзіннік. Інтэр’ер ратушы рэканструявалі некалькі разоў, спачатку ў 1939—1940 гадах, а затым у 1959 годзе. Асабліва прыгожая Вясельная зала Ратушы са столлю ў стылі рэнесанс. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia