Умберта ЭкаУмберта Э́ка (італ. Umberto Eco; 5 студзеня 1932, Алесандрыя, Італія — 19 лютага 2016) — італьянскі пісьменнік, філолаг, філосаф, культуролаг, літаратурны крытык. Гісторык-медыевіст, спецыяліст па семіётыцы. Адзін з буйных тэарэтыкаў постмадэрнізму. Біяграфічныя звесткіНарадзіўся ў невялікім горадзе Алесандрыя недалёка ад Турына. У 1954 годзе скончыў Турынскі ўніверсітэт, дзе вывучаў сярэднявечную філасофію і літаратуру. Свой першы раман — «Імя ружы» — апублікаваў у 1980 годзе. Гэтая кніга пасля стала самай вядомай яго літаратурнай працай. Сёмы і апошні раман Умберта Эка — «Нулявы нумар» — быў апублікаваны ў студзені 2015 года. Сам Умберта Эка лічыў пісьменніцкую дзейнасць не самай важнай часткай свайго жыцця. У 1988 годзе заснаваў дэпартамент камунікацый ва Універсітэце Сан-Марына. Ён выкладаў тэорыю культуры і эстэтыку ва ўніверсітэтах Мілана, Турына і Фларэнцыі. Умберта Эка з’яўляўся ганаровым доктарам мноства ўніверсітэтаў. Ён напісаў вялікую колькасць эсэ па філасофіі, мовазнаўстве, семіётыцы, сярэднявечнай эстэтыцы. Творчасць, даследчыцкая дзейнасцьАўтар кніг па гісторыі культуры Сярэднявечча, праблемах семіётыкі, зборнікаў эсэ «Падарожжы ў гіперрэальнасць» (1986), «Пяць эсэ на тэмы этыкі» (1998). Для раманаў «Імя ружы» (1980), «Ківач Фуко» (1988), «Востраў напярэдадні» (1994), «Баўдаліна» (2000) характэрны рысы гістарычнай, дэтэктыўнай, філасофска-этычнай прозы, пабудаванай на шматзначнасці і гістарычнай зменлівасці ключавых паняццяў чалавечага вопыту. Увёў у навуковы ўжытак паняцце аберацыйнае дэкадаванне для абазначэня выпадку, калі паведамленне, што было закадавана з дапамогай адной сістэмы кадзіроўкі, пазней дэкадуецца ў адпаведнасці з іншай сістэмай. БібліяграфіяНавуковыя творы
Мастацкія творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia