Скачкі на лыжах з трампліна на Алімпійскіх гульнях![]() Скачкі на лыжах з трампліна ўваходзілі ў склад кожных Зімовых Алімпійскіх гульняў. З 1924 па 1956 год праводзілася толькі адно спаборніцтва на трампліне з разгонам даўжынёй каля 70 метраў, у той час класіфікаванага як «вялікі». У 1960 годзе скачкі прайшлі на 80-метровым трампліне, а на наступнай Алімпіядзе ўпершыню разыгрываліся 2 камплекты ўзнагарод, на 70 — (нармальны, сярэдні) і 80 — (вялікі) метровых трамплінах. З Алімпіяды 1968 года вялікі трамплін стаў 90-метровым, і з таго часу даўжыня трамплінаў практычна не мянялася. У 1988 годзе ўпершыню былі праведзены камандныя спаборніцтвы, дзе кожны з чатырох спартсменаў зборнай двойчы скача з вялікага трампліна. З Алімпіяды 1992 года магутнасць трамплінаў стала вымярацца не даўжынёй разгону, а адлегласцю ад кропкі адрыву да К-пойнта: нармальны атрымаў магутнасць K-90, а вялікі — K-120. Магутнасць можа крыху вар’іравацца, у Турыне спаборніцтвы праводзіліся на 95- і 125-метровых трамплінах. 6 красавіка 2011 года Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна ўключыў жаночыя скачкі з трампліна ў афіцыйную алімпійскую праграму зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы (Расія). 11 лютага 2014 года Карына Фогт з Германіі выйграла першы залаты медаль у скачках на лыжах з трампліна ў жанчын на зімовых Алімпійскіх гульнях.[1] Спаборніцтвы
Медальны залік
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia