Аксана Яўгенаўна Ільковіч
Аксана Яўгенаўна Ільковіч (нар. 1 снежня 1975, в. Заельнае, Любанскі раён) — беларускі палітык, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. БіяграфіяНарадзілася 1 снежня 1975 года ў в. Заельнае Любанскага раёна Мінскай вобласці[1]. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Дэфекталогія (тыфлапедагогіка, педагогіка і псіхалогія дашкольная)»[1]. Працавала дэфектолагам у сярэдняй школе № 2 г. Любані; настаўнікам-дэфектолагам, намеснікам дырэктара, дырэктарам Любанскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі; дырэктарам Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Любанскага раёна[1]. Член Беларускай партыі «Белая Русь», рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»[1]. У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Салігорскай сельскай акругі № 69. Член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[1]. УзнагародыУзнагароджана граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровымі граматамі і падзякамі Любанскага раённага выканаўчага камітэта і Любанскага раённага Савета дэпутатаў[1]. Сям'яМае сына[1]. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia