Актыўнасць радыеактыўнай крыніцы
Актыўнасць радыеактыўнай крыніцы — лік элементарных радыеактыўных распадаў у адзінку часу [4]. Вытворныя велічыніУдзельная актыўнасць — актыўнасць, якая прыходзіцца на адзінку масы рэчыва крыніцы. Аб’ёмная актыўнасць — актыўнасць, якая прыходзіцца на адзінку аб’ёму крыніцы. Удзельная і аб’ёмная актыўнасці выкарыстоўваюцца, як правіла, у выпадку, калі радыеактыўнае рэчыва размеркавана па аб’ёме крыніцы. Павярхоўная актыўнасць — актыўнасць, якая прыходзіцца на адзінку плошчы паверхні крыніцы. Гэта велічыня прымяняецца для выпадкаў, калі радыеактыўнае рэчыва размеркавана па паверхні крыніцы. Адзінкі вымярэння актыўнасціУ Міжнароднай сістэме адзінак (СІ) адзінкай актыўнасці з’яўляецца бекерэль (рускае абазначэнне: Бк; міжнароднае: Bq); 1 Бк = с −1. У аб’екце з актыўнасцю 1 Бк адбываецца ў сярэднім 1 распад у секунду. Пазасістэмнымі адзінкамі актыўнасці з’яўляюцца:
Удзельная актыўнасць вымяраецца ў бекерэлях на кілаграм (Бк/кг, Bq/kg), часам Кі/кг и т. д. Сістэмная адзінка аб’ёмнай актыўнасці — Бк/м³, часта выкарыстоўваюцца таксама Бк/л . Сістэмная адзінка павярхоўнай актыўнасці — Бк/м², часта выкарыстоўваюцца таксама Кі/км² (1 Кі/км² = 37 кБк/м²). Існуюць таксама састарэлыя пазасістэмныя адзінкі вымярэння аб’ёмнай актыўнасці (ужываюцца толькі для альфа-актыўных нуклідаў, звычайна газападобных, у прыватнасці для радону):
Залежнасць актыўнасці ад часуАктыўнасць (або хуткасць распаду), гэта значыць лік распадаў у адзінку часу, паводле закона радыёактыўнага распаду залежыць ад часу наступным чынам:
дзе
Прыклады
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia