Акім Паўлавіч Карпенка
Акім Паўлавіч Карпенка (1915—1974) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944 год). БіяграфіяАкім Карпенка нарадзіўся 4 (па новаму стылю — 17 верасня 1915 у вёсцы Лоеў (цяпер — гарадскі пасёлак у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў токарам у судамеханічнай школе. У 1933 годзе Карпенка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1936 годзе ён скончыў 5-ю Ленінградскую ваенную школу авіятэхнікаў па ўзбраенню, у 1940 годзе — Чкалаўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча штурманаў і Кіравабадскія курсы штурманаў звенняў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1]. Да лістапада 1943 года гвардыі маёр Акім Карпенка быў штурманам эскадрыллі 5-га гвардзейскага авіяпалка, 50-й авіядывізіі 6-га авіякорпуса АДД СССР . Да таго часу ён здзейсніў 266 баявых вылятаў на штурмоўку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы ворга, яго ваенных аб'ектаў, прычыніўшы яму вялікую шкоду[1]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 сакавіка 1944 года за «узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі маёр Акім Карпенка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 3284[1]. Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1947 годзе Карпенка скончыў Вышэйшыя курсы удасканальвання афіцэрскага саставу. У 1954 годзе у званні палкоўніка ён быў звольнены ў запас. Пражываў у горадзе Бендэр, потым у Ціраспале, працаваў на заводзе, потым — на пасажырскіх цеплаходах. Памер 10 верасня 1974 года, пахаваны на старых могілках горада Бендэр[1]. Перапахаваны 20 жніўня 2011 года на Мемарыяле «Пантэон Славы»[2]. Быў таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медаляў[1]. Жонка Акіма Карпенкі — Герой Савецкага Саюза Еўдакія Нікуліна[1] На Алеі герояў-землякоў у гарадскім пасёлку Лоеў А. П. Карпенка ўсталяваны помнік[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia