Ала Віктараўна Квяткоўская
Ала Віктараўна Квяткоўская, у шлюбе д’Браян (нар. 1956, Брэст) — беларуская археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1994). Біяграфічныя звесткіЗакончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1980). У 1993—2001 — у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Пасля жыве ў Нідэрландах. Навукова-даследчыцкая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: каменныя могільнікі Беларусі XI—XVII стст.; архітэктурныя помнікі Магілёўшчыны XVII—XVIII стст.; гісторыя Белавежскай пушчы. Займалася раскопкамі каменных магіл у Верхнім Панямонні. Настойвала на тым, што каменныя могільнікі былі пакінуты яцвягамі, якія з XI і аж па XIX ст. захоўвалі сваю мову, этнічную адасобленасць і язычніцкую рэлігію. Яна адзначала, што на тэрыторыі Верхняга Панямоння і Сярэдняга Пабужжа выяўленыя шматлікія пахавальныя збудаванні XI—XVII стст., якія атрымалі ў айчыннай археалагічнай літаратуры назву каменных магіл. Канструктыўныя адметнасці, пахавальны абрад і інвентар дазволілі інтэрпрэтаваць гэтыя помнікі як заходнебалцкія, яцвяжскія. Аднак на пазначанай тэрыторыі ёсць могільнікі, якія для асаблівасцей уладкавання пахавальнага абраду і інвентару цалкам маглі быць пакінутыя перасяленцамі-прусамі.[1] Выбраная бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia