Алег Іванавіч Вялічка
Але́г Іва́навіч Вялі́чка (нар. 6 сакавіка 1959, в. Масявічы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі хірург, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III i IV скліканняў. БіяграфіяНарадзіўся 6 сакавіка 1959 года ў вёсцы Масявічы (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1982 годзе, атрымаў спецыяльнасць лекара-хірурга, лекара-арганізатара аховы здароўя вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Працаваў інтэрнам, траўматолагам, хірургам Брэсцкага гарадскога бальніцы хуткай дапамогі, галоўным урачом брэсцкай паліклінікі № 1, галоўным урачом бальніцы хуткай дапамогі[1]. У 2004 скончыў Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі. 17 кастрычніка 2004 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання. З 16 лістапада 2004 выконваў функцыі старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі. 28 верасня 2008 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4 склікання па Брэсцкай Заходняй выбарчай акрузе № 1[2]. Займаў у ёй пасаду старшыні тае самае камісіі[1]. Падчас дэпутацкага тэрміна таксама быў дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, уваходзіў у склад камісіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях[3]. У 2012 скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 22 кастрычніка 2012 года прызначаны галоўным урачом Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы[4]. У 2016 годзе прызначаны намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама[5]. Узнагароды
Сям’яЖанаты, мае дачку[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia