Зеляневіцкі сельсавет
Зеляне́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Зеляневічы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Зеляневічы. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Зіновіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Зіновічы[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Магілявецкага сельсавета, цэнтр перанесены ў вёску Зеляневічы, сельсавету вернута былая назва — Зеляневіцкі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 17 населеных пунктаў[3]. 7 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лыскаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Барысікі, Вільянава, Груск, Гута, Лібярполь, Лыскава, Масявічы)[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2199 чалавек[5], з іх 91,7 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 2,3 % — палякі, 1,0 % — украінцы, 0,6 % — цыганы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1528 чалавек[7]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia