Алег Іванавіч Табола
Алег Табола (18 мая 1929 — 3 красавіка 2003) — беларускі грамадскі дзеяч, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).[1] БіяграфіяНарадзіўся 18 мая 1929 г. у в. Заазерцы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (сёння Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці). Да яго ў сям’і нарадзіліся тры дачкі. Рос кволым і доўга ня мог хадзіць. Калі трэба была ісці ў першы клас Шкунцікаўскай пачатковай школы зноў захварэў, выздаравеў толькі пасля некалькіх дарагіх аперацыяў. Скончыў тры гады польскай пачатковай школы, але ў верасні 1939 г. пасля пачатку савецкай акупацыі пачаліся рэпрэсіі і ягоную настаўніцу разам з двума малымі дзецьмі саслалі ў Караганду. Сям’я Таболаў трапіла ў спіс «кулакоў», бо бацька меў шмат жыўнасці і больш за 20 гектараў зямлі. Савецкія ўлады адабралі значную частку зямлі, а маці Алега Таболы ўжо падрыхтавала рэчы на выпадак высылкі. Увосень 1939 г. разам Гардзеем Кліманскім і іншымі пайшоў зноў у трэці клас Шкунцікаўскай школы, бо савецкая ўлада лічыла, што польская адукацыя на адзін клас ніжэйшая. У сваіх успамінах Алег Табола пісаў, што напад немцаў на СССР у 1941 г. фактычна ўратаваў ягоную сям’ю ад высылкі ў Сібір, а пасля ўсталявання нямецкіх акупацыйных уладаў адабраная саветамі зямля была павернутая. Восенню гэтага ж года пайшоў у пяты клас Шкунцікаўскай беларускай школы, дзе потым вучыўся далей і скончыў сёмы клас. Паводле яго ўспамінаў, прыблізна праз год у ваколіцы з’явіліся савецкія партызаны, якія рабавалі мясцовых жыхароў, а сям’ю Таболаў абрабавалі нават некалькі разоў. Пасля паноўнага прыходу савецкіх войскаў працягваў навучанне ў Глыбоцкай сярэдняй школе № 1. Разам з Гардзеем Кліманскім скончыў двухмесячныя падрыхтоўчыя курсы і ў 1945 г. паступіў у Глыбоцкую педагагічную навучальню. Жыў вельмі бедна, стыпендыі ставала толькі на хлеб і адзін раз дзённа на абед у студэнцкай сталоўцы. Вучыцца таксама было нялёгка, бо ўся навука выкладалася па-руску:
Узімку 1945 г., маючы 16 гадоў, далучыўся да падпольнай моладзевай беларускай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў: з арганізацыяй яго пазнаёміў Цярэнцій Еўдакімаў, але да афіцыйнай прысягі не дайшло з невядомых прычынаў. У лютым 1947 года савецкія спецслужбы пачалі арышты сябраў Саюза беларускіх патрыётаў, да чаго спрычынілася здрада: да пастаўскай групы СБП увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, выдаўшы сябе за сябра-антысаветчыка, і падштурхоўваў да тэрарызму. 1 сакавіка 1947 Алег Табола быў арыштаваны савецкімі спецслужбамі. На допытах быў моцна катаваны, у падвале да яго даносіліся жахлівыя галасы катаваных іншых сяброў СБП: Людмілы Краснадубскай, Тамары, Алены і Ларысы Барсук. Асуджаны паводле артыкулу 63-I КК БССР да 8 гадоў савецкіх канцлагераў з пазбаўленнем правоў на 5 гадоў. Алег Табола апынуўся ў Свярдлоўскай вобласці разам з іншым сябрам па СБП — Юсцінам Протасам. Жыццё ў лагеры было невыноснае, кармілі дрэнна, а рады зняволеных радзелі з кожным днём: вяртаючыся з цяжкай працы на лесапавале часта таго ці іншага вялі назад пад рукі, а назаўтра на працу ён ужо не выходзіў. Выжыў дзякуючы пасылкам ад бацькоў, хоць частку з іх усё адно адбіралі крымінальнікі. У 1950 г. разам з іншымі палітычнымі быў этапаваны ў Карагадзінскую вобласць, дзе чуў сябе лепей і сустрэўся з іншымі паплечнікамі па арганізацыі: Антонам Фурсам, Уладзімірам Лысёнкам і Віктарам Стахоўскім. У выхадныя дні палітзняволеныя збіраліся на літаратурныя сустрэчы, Алег Табола далучыўся да беларускай групы, усе сходы якой праходзілі канспіратыўна, а групоўка складалася ня больш чым з 3 чалавек: як толькі адміністрацыя лагеру даведвалася аб групоўках, сяброў раздзялялі і вывозілі ў іншыя лагеры. Падчас зняволення займаўся нацыянальнай адукацыяй беларусаў:
Пасля умоўна-датэрміновага вызвалення 16 верасня 1954 г. вярнуўся ў Беларусь. У родных мясцінах ня мог знайсці працы праз паражэнне ў правах, таму разам з знаёмым завербаваўся на год на лесанарыхтоўкі ў Ленінградскай вобласці, а зарабіўшы грошай вярнуўся дадому. Потым з той жа прычыны паехаў на працу ў Эстонію, на Маардускі хімкамбінат пад Талінам. Заробак быў добры, але праца была вельмі шкадлівая: дамоў працоўныя вярталіся нібы п’яныя пасля дыму ад зваркі і дэталяў супэрфасфатнага цэху. Праз год лекары забаранілі Алегу Таболе далей працаваць на тым месцы, таму яго перавялі ў майстэрню па рамонце машын. Праз пяць год працы на камбінаце паражэнне ў правах было знятае, таму ён павярнуўся ў Беларусь. Там пераехаў у Мінск, бо ажаніўся з Еўдакіяй Лось — знаёмай па педвучылішчы, з якой ліставаўся падчас працы ў Эстоніі. У 1961 г. уладкаваўся на працу на аўтабазу «Мінгандальаўтатранс», дзе працаваў да 1997 г. і за ўвесь час атрымоўваў толькі падзякі, а яго здымак заўсёды быў на «Дошцы гонару» і ў «Кнізе пашаны». Жонка памерла, калі сыну было 13 гадоў. Потым зноў ажаніўся, з якой меў сына і жыў разам да канца жыцця. Рэабілітаваны 21 верасня 1992 г. У 1996 г. выйшаў на пенсію. З чэрвеня 1997 г. — сябра выканкаму Беларускай Лігі Правоў Чалавека. Стаў адным з герояў прысвечанай СБП кнігі «Гарт», выдадзенай у 1997 г. Архівам найноўшай гісторыі. У апошнія гады актыўна спрычыніўся да грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі, хоць быў інвалідам другой групы. Жыў у Мінску. Памёр 3 красавіка 2003 г. Зноскі
Літаратура
СпасылкіГл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia