Ворагам Беларушчыны
Ворагам Беларушчыны — верш Янкі Купалы, напісаны ў 1907 годзе[1] ў прыватным маёнтку пана Аляксандра Янавіча Любанскага (1863—1932) Яхімоўшчыне, дзе паэт працаваў памочнікам вінакура Сасноўскага на бровары[2][3], як удакладняе паэт, «пры перагонным і кантрольным апараце ў вінакурным заводзе, калі я павінен быў назіраць за гэтым апаратам, каб рэгулярна паступаў у яго спірт»[4]. Верш напісаны ямбам[5]. Упершыню надрукаваны ў газеце «Наша ніва» (№ 12) 6 чэрвеня (19 чэрвеня) 1908 года, з подпісам Янук Купала. Пад загалоўкам верша адзначана: «Да № 9 „Нашае Нивы“». У гэтым нумары газеты быў змешчаны артыкул рэдактара газеты А. Уласава ў абарону беларускай мовы і літаратуры[1]. У лісце да Л. М. Клейнбарта ад 13 лютага 1929 г. Я. Купала адзначаў, што[1]:
Я. Купала, відаць, меў на ўвазе газету «Виленский вестник» (1841—1916 гг.) і часопіс «Крестьянин» (1906—1915 гг), якія выступалі супраць беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, адмаўлялі беларускаму народу ў праве на развіццё роднай мовы і літаратуры. Уключаўся і ў іншыя прыжыццёвыя выданні: зборнік «Спадчына» (1922); Зборнік твораў (1926, т. ІІ, дзе датуецца 1907 г., змешчаны ў раздзеле «Сваім і чужым»); Зборнік твораў (1929, т. ІІ)[1]. ПеракладыВерш пераклалі на рускую мову С. Спаскі, на ўкраінскую — Р. Лубкіўскі, на асецінскую — А. Пухаеў, на польскую — Ю. Ленарт, на англійскую — У. Мэй, В. Рыч[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia