Алег Вікенцьевіч Луцэвіч

Алег Вікенцьевіч Луцэвіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 красавіка 1924(1924-04-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 2015(2015-07-18) (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
 Беларусь
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Уплыў на Міхась Рагалевіч, Алена Бархаткова
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алег Вікенцьевіч Луцэвіч (16 красавіка 1924(1924-04-16), Дубраўка18 ліпеня 2015(2015-07-18), Мінск) — беларускі мастак-графік, педагог. Член Беларускага саюза мастакоў (1960). Брат Эмануіла Луцэвіча.

Біяграфія

Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны жыў у Пухавічах, дзе і застаўся ў акупацыі. Паўтара года наладжваў сувязі з падполлем і партызанамі. Вясной 1943 года пайшоў у партызанскі атрад імя Суворава 2-й Мінскай брыгады, які дзейнічаў у навакольных лясах[1].

З ліпеня 1944 года стаў адным з першых супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Выкладаў малюнак у Мінскім мастацкім вучылішчы.

Супрацоўнічаў з дзіцячым часопісам «Вясёлка» ад пачатку яго стварэння да канца 1970-х гадоў. Яго ілюстрацыі былі падкрэслена жывапіснымі, вызначаліся тонкім каларытам, гумарам, цеплынёй; пазбягаў дэталізацыі[2]. Яго малюнкамі аформлены многія творы першага рэдактара «Вясёлкі» Васіля Віткі.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya