Эмануіл Вікенцьевіч Луцэвіч
Эмануіл Вікенцьевіч Луцэвіч (6 кастрычніка 1928, Дубраўка, Менская акруга — 29 кастрычніка 2016, Масква) — беларускі вучоны. Доктар медыцынскіх навук (1970), заслужаны дзеяч навук Расіі, член-карэспандэнт Акадэміі навук Расіі (1997). Брат Алега Луцэвіча, беларускага мастака-графіка. БіяграфіяНарадзіўся 6 кастрычніка 1928 года ў в. Дубраўка Пухавіцкага раёна Менскай акругі. У 1947 годзе скончыў 7 класаў Сінчанскай сямігадовай школы[1]. 3 1957 года — у Маскве. 3 1959 года працаваў у Маскоўскім дзяржаўным стаматалагічным універсітэце; выкладчык, загадчык кафедры, дэкан, прарэктар. Аўтар каля 600 навуковых прац па агульнай хірургіі; падрыхтаваў каля 100 кандыдатаў і дактароў навук. Памёр 29 кастрычніка 2016 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Аляксееўскіх могілках. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia