Алег Мікалаевіч Фрэліх

Алег Мікалаевіч Фрэліх
Дата нараджэння 24 сакавіка 1887(1887-03-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 верасня 1953(1953-09-06) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, кінарэжысёр
Узнагароды
заслужаны артыст РСФСР
IMDb ID 0293993
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алег Мікалаевіч Фрэліх (18871953) — савецкі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр. Заслужаны артыст РСФСР (1947).

Біяграфія

Нарадзіўся 12 (24) сакавіка 1887 года ў Маскве.

Скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, а ў 1911 годзе драматычнае аддзяленне Маскоўскага філарманічнага таварыства.

Да і пасля рэвалюцыі працаваў акцёрам тэатра і кіно.

14 сакавіка 1919 года прыгавораны да 1 года ўмоўнага турэмнага зняволення, быў прызнаны вінаватым у ненаўмысным забойстве артысткі Візаравай, які здарыўся 14 сакавіка 1918 года.

З сярэдзіны 20-х гадоў пачаў здымаць. Здымаў у асноўным для нацыянальных студый: «Белдзяржкіно», «Чувашкіно», «Узбекдзяржкіно», «Усходкіно». У 1935 годзе Фрэліх стаў артыстам Тэатра Чырвонай Арміі, а ў 1939 годзе прыйшоў у Тэатр імя Ленінскага камсамола. На сцэне Ленкама выступаў з 1939 па 1941 год, а потым з 1943 па 1951 год. Агулам Алег Мікалаевіч сыграў у больш чым 50 фільмах, у асноўным гэта было нямое кіно. Яго амплуа — спрытныя авантурысты, маладыя і элегантныя персанажы.

Памёр 6 верасня 1953 года.

Фільмаграфія

Акцёр

Рэжысёр

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya