Прастытутка (фільм)

ПрастытуткаM:
Постар фільма
«Прастытутка». Плакат.
Жанры нямое кіно і драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарысты
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 77 хв.[1]
Краіна
Год 1926
IMDb ID 0018290
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Прастытутка» — чорна-белая нямая драма кінастудыі «Беларусьфільм». Рэжысёр — Алег Фрэліх. Сцэнарый: Лізавета Дземідовіч, Ной Галкін  (руск.), Віктар Шклоўскі. Першы паказ адбыўся 15 сакавіка 1927 года.

Сюжэт

Прастытутка, 1926

Гады НЭПа. На ўскраіне Масквы шчасліва жыве сям’я Тыркіных. Пётр працуе ў мясніка-прыватніка Кандрацьева. Надзея вядзе гаспадарку і выхоўвае дваіх маленькіх дзяцей. У тым жа доме ў далёкай сваячкі Барбары жыве сірата Люба. «Цётка» эксплуатуе, б’е дзяўчыну, за грошы дапамагае суседу спакусіць яе і ў рэшце рэшт «за ўпартасць» выганяе на вуліцу. Тут Люба трапляе ў чэпкія рукі зводніцы, якая прымушае яе падпісаць кабальную распіску. Няшчасце абвальваецца і на сям’ю Тыркіных. Трагічна гіне Пётр. Застаўшыся без сродкаў да існавання, Надзея спачатку вымушана сысціся з мясніком, а потым пайсці на панэль. На бульвары яна сустракаецца з колішняй прастытуткай Манькай, якая расказвае ёй пра свой лёс.

Калі Манька працавала пакаёўкай, яе спакусіў сын гаспадыні. Выгналі на вуліцу, яна трапіла ў дом цярпімасці. Наступствам стала венерычная хвароба, ад якой Манька лечыцца да гэтага часу. Спроба Надзеі зарабіць прастытуцыяй не атрымліваецца. Небяспечна захварэла дзіця, і ў адчаі яна спрабуе скончыць жыццё самагубствам, кінуўшыся ў палонку. Яе ратуюць. Сярод выратавальнікаў — Люба, якая здолела вырвацца з лап зводніцы і працуе цяпер у пашывачнай майстэрні пры венералагічным дыспансеры, і яе новы сябар — камсамолец Шура. Зводніца спрабуе шантажаваць Любу распіскай, пагражаючы расказаць Шуру пра яе мінулае. Але Люба расказвае яму ўсё сама. Шура спачувае і дапамагае ёй напісаць ліст пракурору. Прытон зводніцы ліквідаваны міліцыяй. Люба і Шура шчаслівыя. Наладжваецца жыццё і ў Надзеі: Шура дапамог ёй уладкавацца ў трамвайны парк стрэлачніцай, дзеці ў садку. А Манька зноў трапляе ў венерычную бальніцу.

У ролях

Акцёр Роля
Е. Яраш Люба Люба
Вольга Бонус цётка Варвара цётка Варвара
Вера Арлова  (руск.) Надзея Ступіна Надзея Ступіна
В. Яраслаўцаў Пётр Ступін Пётр Ступін
А. Шарамецьева Манька Манька
Аляксандр Лядашчаў Шура Шура
Іван Лагуцін Васіль Дзмітрыч Васіль Дзмітрыч сусед
П. Там Кандрацьеў Кандрацьеў мяснік
Е. С. Цяплых «дабрачынніца» «дабрачынніца» утрымальніца прытону
Л. Красіна доктар Бірман доктар Бірман
Марк Данской  (руск.) прахожы прахожы
Алег Фрэліх прахожы прахожы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.

Літаратура

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы: каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
  • Ю. С. Калашников Очерки истории советского кино: 1917—1934, — Москва: Искусство, 1956.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya