Алег Рыгоравіч Трафімчук

Алег Рыгоравіч Трафімчук
Дата нараджэння 16 студзеня 1941(1941-01-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 1984(1984-05-18) (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
залаты медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Алег Рыгоравіч Трафімчу́к[1][2] (16 студзеня 1941, Мінск — 18 мая 1984, Мінск) — беларускі савецкі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1968 года галоўны архітэктар горада Маладзечна, з 1971 года намеснікам начальнікам, з 1973 года начальнікам (галоўным архітэктарам вобласці) ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Мінскага аблвыканкама[3].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1963 года[3].

Творчасць

Асноўныя працы: праекты планіроўкі і забудовы 3 мікрараёнаў і праспекта Леніна ў Маладзечне (1969—1973), цэнтраў гарадоў Капыль (1972) і Жодзіна (1974—1975), мікрараёна па вуліцы Перамогі ў горадзе Клецк (1972), генпланы гарадоў Мядзел (1973) і Вілейка (1977), вёсак Крупіца калгаса «Новы побыт» Мінскага (1979), Слабада Смалявіцкага (1980) раёнаў (усе ў сааўтарстве)[3].

У вобласці манументальнага мастацтва: Манумент у гонар маці-патрыёткі ў горадзе Жодзіна (1974, Дзяржаўная прэмія СССР, 1977), помнікі М. Горкаму ў Мінску (1981), Г. А. Нікандравай ў горадзе Дуброўна (1980), мемарыяльны комплекс у гонар Ветрынскіх падпольных райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, партызызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава ў вёсцы Гомель Полацкага раёна (1977)[3].

Адзін з аўтараў дапаможніка для ВНУ «Тэхналогія будаўнічай вытворчасці» (Мінск, 1977)[3].

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1975, 1980), бронзавым і залатым медалямі ВДНГ СССР (1975, 1978)[3].

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Архітэктура Беларусі 1993.
  3. а б в г д е Трофимчук Олег Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya