Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)
Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі — мемарыяльны комплекс у г. Жодзіна Мінскай вобласці. Адкрыты каля шашы Мінск — Масква ў 1975 г. (скульптары А. Заспіцкі, I. Міско, М. Рыжанкоў, архітэктар А. Трафімчук; Дзяржаўная прэмія СССР 1977 г.). Апісанне![]() Шасціфігурная скульптурная кампазіцыя (з бронзы) выцягнутая па гарызанталі. Фігура маці нібы застыла на двухпрыступкавым пастаменце, а праз сімвалічную дарогу, засаджаную кветкамі, — фігуры яе пяці сыноў (пастаўленыя на больш нізкі пастамент), што пайшлі на вайну. У помніку ўвасоблены драматычны лёс беларускай маці, жыхаркі г. Жодзіна Н. Ф. Купрыянавай , усе пяць сыноў якой аддалі жыццё за вызваленне Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мемарыяльны комплекс арганічна ўваходзіць у навакольнае асяроддзе. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia