У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ліцкевіч.
Алег Уладзіміравіч Ліцкевіч (нар. 1973) — беларускі журналіст, гісторык-медыявіст, літаратар. Стваральнік у Сеціве базы звестак па крыніцах гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і беларускіх гістарычных матэрыялах IX—XVIII стагоддзяў.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1973 годзе.
Скончыў у 1996 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2007 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Працаваў у 1997—2001 гадах журналістам у газеце «Во славу Родины», пасля ў Беларускім тэлеграфным агенцтве. У 2007—2010 гадах — рэдактар аддзела палітыкі, эканомікі, навукі часопіса «Беларуская думка». У 2011—2012 гадах літаратурны рэдактар выдавецтва Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску. З 2012 года перакладчык і рэдактар у акцыянерным таварыстве «Эксклюзіўныя лінгвістычныя сістэмы»
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: старажытная беларуская паэзія, крыніцазнаўства, пісьмовыя крыніцы па гісторыі зямель Вялікага Княства Літоўскага IX—XVIII стагоддзяў, палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVI стагоддзяў, гістарычная геаграфія Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVI стагоддзяў. Стваральнік сайта «Гісторыя Беларусі IX—XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы» (2002).
Асноўныя публікацыі па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага
- «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. СПб.: Дмитрий Буланин, 2019. — 928 с., 16 с. [цв. вкл.] — (Studiorum slavicorum orbis; вып. 16). — ISBN 978-5-86007-918-2
- «De magna strage, альбо Пра вялікае пабоішча». Польскі трактат XV стагоддзя пра Грунвальдскую бітву // Беларуская думка. 2010, № 6. С. 86—90.
- Акт Крэўскай уніі 1385 г. // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А—Я. Мн., 2010. С. 424—425.
- «Аповесць пра аблогу Мсціслаўля» канца XIV — пачатку XV стст. // Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 9. Мн., 2007. С. 127—146.
- Выбар на стагоддзі. Малавядомыя дакументы 1569—1577 гадоў па гісторыі Люблінскай уніі // Беларуская думка. 2009, № 7. С. 60—65.
- Да пытання пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XIV — пачатку XV стст. // Arche. 2009, № 11—12. С. 24—80.
- Літвін Хаджы Хасроў з Полацка — персідскі дыпламат XVI стагоддзя // Спадчына. 2006, № 2. С. 68—80.
- «Мемарыял Вітаўта» — першая хроніка Вялікага княства Літоўскага // Беларуская думка. 2009. № 2. С. 92—96.
- Некалькі заўваг пра мову Ягайлы і геаграфічныя асаблівасці Гарадзенскай зямлі ў 1379 г. // Arche. 2010. № 1—2. С. 688—701.
- Православное крещение Ягайло и проект Литовско-Московского династического союза 1376—1377 гг. // Інтэграцыйныя працэсы ў гісторыі краін Усходняй Еўропы: Матэр. Міжнародн. навук. канф., Мінск, 19—20 ліст. 2008 г. / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; рэдкал.: А. А. Каваленя (гал. рэд.), М. К. Кошалеў [і інш.]. Мн., 2008. С. 131—147.
- Прывілей 1387 г. // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А—Я. Мн., 2010. С. 426—427.
- Распараджэнні Жыгімонта Аўгуста адносна ўласных гаспадарскіх (вялікакняскіх) маёнткаў пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. (два дакументы з 52-й Кнігі запісаў Метрыкі ВКЛ) // Metriciana. Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. Т. 3. Мн., 2004. С. 35—56.
- Рэестр шляхты Крамянецкага павета, якая не стала да прысягі на вернасць каралю і Кароне Польскай 16 чэрвеня 1569 г. (дакумент з 583-й кнігі Метрыкі ВКЛ) // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 8. Мн., 2007. С. 183—198.
- «Слава Воршы ўжо не горша…» Гісторыя адной містыфікацыі // Беларуская думка. 2009, № 3. С. 92—99.
- Старабеларускія граматы XV ст. з Archiwum głównego akt dawnych у Варшаве // Здабыткі. Дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 11. Мн., 2009. С. 6—41.
- Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А—Я. Мн., 2010. С. 550—689.
- Стихотворный фрагмент из старобелорусского перевода «Повести о трех королях» (XV в.) — ранняя попытка адаптации «западной» книжной поэзии на Руси // Человек верующий в культуре Древней Руси. Материалы международной научной конференции 5 — 6 декабря 2005 года / Отв. ред. Т. В. Чумакова. СПб.: Лема, 2005. С. 19—24.
- «Сумарыум Ягайлы і Вітаўта» // Беларуская думка. 2009, № 11. С. 94—101.
Публікацыі крыніц па гісторыі Беларусі XX стагоддзя
- Беларуская Віртуальная Рэспубліка // Беларуская думка. 2008, № 3. С. 68—73 [Дакументы і матэрыялы па гісторыі БНР з фондаў НАРБ, 1918—1925 гг.].
- Восемь мгновений войны // Беларуская думка. 2010. № 4. С. 75—83 [лісты з фронта, дакументы з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАВ].
- «Рух зусім незалежніцкі…» Малоизвестные факты из жизни американского шпиона Янки Филистовича // Беларуская думка. 2009, № 8. С. 74—81 [дакументы з Цэнтральнага архіва КДБ].
- «Степень достоверности — достоверно…» Армія Булак-Балаховіча і антысавецкі «супраціў» 1921—1927 гадоў у дакументах ВЧК (АДПУ) // Беларуская думка. 2008, № 6. С. 54—59; № 7. С. 86—91; № 8. С. 114—119 [дакументы з Цэнтральнага архіва КДБ].
Крыніцы
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 4 кастрычніка 2022.
- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
Спасылкі