Алена Іванаўна Алексіна
Алена Іванаўна Алексіна (нар. 16 мая 1966, в. Беразіна, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская дзяржаўная дзяячка. БіяграфіяНарадзілася 16 мая 1966 года ў вёсцы Беразіна Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Беларуска[3]. Працоўную дзейнасць пачала ў 1983 годзе на Гомельскай фабрыцы цацак[3]. У 1985—1990 гадах вучылася ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Будаўніцтва чыгунак, пуць і пуцявая гаспадарка». Пасля заканчэння інстытута працавала ў аддзеле сацыяльнай абароны Буда-Кашалёўскага райвыканкама: інспектарам, галоўным інспектарам, загадчыцай аддзела. У 2002—2004 гадах — начальніца ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне Буда-Кашалёўскага райвыканкама[3]. У 2004 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне сацыяльнай сферай». Працавала намесніцай старшыні Буда-Кашалёўскага раённага выканаўчага камітэта, старшынёй Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Гомельскага раённага выканаўчага камітэта[3]. У верасні 2020 года назначана намесніцай старшыні Гомельскага гарвыканкама[3]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia