Алена Аляксандраўна Церашкова
Алена Аляксандраўна Церашкова (нар. 1977) — сківіцава-тваравы хірург, беларуская пісьменніца, перакладчыца, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па тэквандо, палітычная зняволеная. БіяграфіяУрач аддзялення сківіцава-тваравай хірургіі 11-й гарадской клінічнай бальніцы. Член партыі БНФ. Была кандыдаткай у дэпутаты па Каменнагорскай выбарчай акрузе № 101 на парламенцкіх выбарах 2019 года. Палітычны пераследЦерашкову арыштавалі 20 мая 2024 года. 20 чэрвеня 2024 года Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска (суддзя — Юльяна Шчэрба) прысудзіў ёй тры гады «хатняй хіміі» паводле артыкула 342 КК «Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»[1]. 24 чэрвеня 2024 года сумеснай заявай пяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Прававая ініцыятыва, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН, Церашкова прызнана былой палітычнай зняволенай[2]. Публікацыі
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia