Алена Віктараўна Атрашкевіч
Алена Віктараўна Атрашкевіч (нар. 1966, Нова-Барысаў, цяпер у межах Барысава, Беларусь) — беларускі кампазітар. БіяграфіяСкончыла Ленінградскую кансерваторыю па класу кампазіцыі Б. А. Арапа (1989). З 1989 года выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін Маладзечанскага музычнага вучылішча. З 2004 года адначасова выкладчык Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (з 2006 года — старшыня прадметна цыклавай камісіі «Мастацтва эстрады (спевы)». Кіраўнік студыі эстраднай песні «Спяваем разам». Аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок» г. Маладзечна. Неаднаразова прымала ўдзел ў рабоце журы рэгіянальнага конкурсу эстраднай песні «Адна зямля»[1], аўтар (сумесна з паэткай Таісай Трафімавай) яго гімна[2]. Лаўрэат нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» 2016 года ў намінацыі «Найлепшы аўтар музыкі». Член савету спецыяльнага фонду Прэзідента Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Кіруе конкурсам юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок», які на працягу шэрагу гадоў адкрывае новыя таленты Беларусі[3]. Выбрана ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага (2008—2012) склікання ад Мінскай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю. Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя. 2 сакавіка 2019 года абрана старшынёй Саюза кампазітараў Беларусі, стала першай жанчынай на гэтай пасадзе. ТворчасцьАўтар вакальна-сімфанічных твораў, больш за дзесяць музычных спектакляў для дзяцей, а таксама камерных, харавых твораў, вакальных цыклаў, апрацовак аўтарскіх і беларускіх, рускіх, нямецкіх, грузінскіх народных песняў. Супрацоўнічае з беларускімі паэтамі Таццянай Мушынскай, Васілём Жуковічам і інш. Аўтар нотнага зборніка ўласных песень для дзяцей «Лодка дзяцінства» на вершы беларускіх паэтаў, зборніка п’ес для маладых выканаўцаў на духавых інструментах «Натхненне» і інш. Напісала музыку да песні «Мiншчына», якая ў 2006 годзе была афіцыйна зацверджана гімнам Мінскай вобласці. Асноўныя творы
Касеты, сборнікі
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia