Нацыянальная музычная прэмія «Ліра»
Нацыянальная музычная прэмія «Ліра» — спецыяльная ўзнагарода ў галіне сучаснай папулярнай музыкі і эстраднага мастацтва, заснаваная Міністэрствам культуры Беларусі, існуе з 2010 года. Ладзіцца сумесна з каналам АНТ[1]. Яе прысуджэнне выклікала пэўныя нараканні з боку як гледачоў, так і саміх удзельнікаў, таму ў 2014 годзе прэмія перажыла істотныя змены.[2][3][4][5][6][7] ЦырымонііКрытыкаНапачатку 2013 года Зміцер Падбярэзскі з Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода ў сваёй калонцы на Хартыі'97 панаракаў, што арганізатары прэміі ў сваіх намінацыях «не заўважаюць» дастаткова папулярных, але часткова зацэнзураваных у краіне артыстаў: Сяргея Міхалка, Лявона Вольскага, Аляксандра Кулінковіча[8]. Ён жа на запыт БелаПАН раскрыў заганную практыку масавага выкарыстання фанаграмы на канцэртах, у той час як самі журналісты агенцтва знайшлі доказы плагіяту ў асобных песнях нумароў выступоўцаў[9]. У 2014 годзе Аляксандр Чарнуха, рэдактар «Ultra-music.com», па выніках асвятлення трох цырымоній рэзка негатыўна ацаніў рэалізацыю прысваення ўзнагародаў музычнай прэміі: «Год за годам мы назіралі за каласальнымі недапрацоўкамі, памылкамі і прафанацыямі: узнагароду за найлепшую песню года атрымлівае Ларыса Грыбалёва, якая сядзіць у журы, Ірыну Дарафееву блытаюць з Іскуі Абалян, у Валерыя Дайнэка абрываецца фанаграма, і аказваецца, што ён не ведае слоў песні»[10]. Спявачка Ірына Відава , уладальнік прыза глядацкіх сімпатый у 2011 годзе, у шэрагу калонак на БелаПАН згаджалася з крытыкай рэалізацыі ўручэння прэміі ад шэрагу журналістаў, прыводзячы і свае прыклады халатнасці арганізатараў, і акцэнтавала ўвагу на неабходнасці большай празрыстасці ў галасаваннях, плюралізму ў працэсе намініравання канкурсантаў і фарміраванні складу журы, сталасці ў правілах конкурсу, прыцягнення спецыялістаў альтэрнатыўных тэлеканалаў і СМІ да яго арганізацыі, тым не менш выводзячы значнасць і важнасць праекта ў нацыянальным маштабе ў цэлым[11][12][13]. Зміцер Безкаравайны, заснавальнік музычнага партала «Experty.by», у 2013 годзе адзначаў, што прэмія ёсць «вялікі праект, які паказваюць па тэлебачанні», і «за перамогу на якім людзі атрымліваюць грошы», у той жа час крытык паставіў пад сумнеў якасны склад яе журы на прыкладзе аналізу другой цырымоніі[14], што разам з іншымі недахопамі падрывае яе нацыянальны статус[15]. Ён жа на запыт Тараса Тарлаліцкага з «Белорусов и рынка» пацвердзіў меркаванне інтэрв’юера пра тое, што эканамічныя праблемы дабраліся і да айчыннай эстрады з адменай «дырэктыўнай і штучнай» цырымоніі ў 2015 годзе: «Ёсць загад – робіць які-небудзь прызначаны тэлеканал. Няма загаду – ніхто не робіць. Гэта паказчык узроўню прафесійных узаемаадносін ўнутры эстраднай супольнасці Беларусі, яе распешчанасці дзяржаўнай увагай. За прэміяй не стаіць ні прафесійная супольнасць, як у многіх краінах, ні ініцыятыўная група. Мінкульт жа не павінен ўвязвацца ў падобныя праекты»[16]. Павел Свярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэміяў Беларусі на 2013 год апісаў другую цырымонію як дзейства, якое «нагадвала раздачу дзяржаўных прэміяў СССР», аднак «з той розніцаю, што сярод лаўрэатаў не-не, ды й праскоквалі прадстаўнікі альтэрнатыўнай сцэны»[15]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia