Алена Канстанцінаўна Стампкоўская
Алена Канстанцінаўна Стампко́ўская[1] (1921 — 26 чэрвеня 1942) — Герой Савецкага Саюза, радыст, малодшы сяржант. БіяграфіяНарадзілася ў вёсцы Мазуршчына (цяпер — Салігорскі раён Мінскай вобласці) ў сям’і беларускага селяніна, удзельніка абароны Порт-Артура і Грамадзянскай вайны Канстанціна Максімавіча Сцемпкоўскага. Там яна скончыла 7 класаў сельскай школы. У канцы 1930-х гадоў сям’я пераехала ў пасёлак Баяут Баяуцкага раёна Сырдар’інскай вобласці Узбекскай ССР дзе тады пачалі развіваць баваўнаводства. Там яна пайшла вучыцца ў 8-ы клас. Пасля ўрокаў яна разам з аднакласнікамі працавала на плантацыях. Пасля заканчэння школы паступіла ў Ташкенцкі педагагічны інстытут. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 года. Прайшла падрыхтоўку на курсах радыётэлеграфістаў. З студзеня 1942 года на фронце Вялікай Айчыннай вайны. Служыла ў стралковым батальёне 216-га стралковага палка (76-я стралковая дывізія, 21-я армія, Паўднёва-Заходні фронт). У чэрвені 1942 года ў раёне вёскі Зімавенька Вялікатроіцкага раёна Курскай вобласці (цяпер Шэбекінскага раёна Белгародскай вобласці) батальён трапіў у акружэнне. Алена Стампкоўская забяспечвала радыёсувязь са штабам палка, а калі быў забіты карэктоўшчык, выклікала агонь на сябе. Пры прарыве кальца ў складзе ўзвода забяспечвала адыход батальёна да сваіх. Загінула ў гэтым баі. Пахаваная ў сяле Зімавенька. Узнагароды
Памяць
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia