Алена Мікалаеўна Хаміцэвіч
Алена Мікалаеўна Хаміцэвіч (нар. 14 снежня 1967, г. Салігорск, Мінская вобласць) — беларуская выкладчыца, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. БіяграфіяНарадзілася 14 снежня 1967 года ў г. Салігорску Мінскай вобласці[1]. Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Матэматыка»; прайшла перападрыхтоўку ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі па спецыяльнасці «Менеджмент устаноў прафесійнай адукацыі»[1]. Працавала выкладчыцай інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі; намесніцай дырэктара па вучэбнай рабоце, намесніцай дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце, дырэктаркай Салігорскага дзяржаўнага каледжа[1]. З’яўлялася членам абласнога Савета дырэктараў устаноў прафесійнай адукацыі Мінскай вобласці[1]. Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці[1]. У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Салігорскай-гарадскай акругі № 68. Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[1]. УзнагародыУзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Граматай і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Салігорскага гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў, Салігорскага раённага Савета дэпутатаў, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»[1]. Сям’яЗамужам, мае сына[1]. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia