Алена Паўлаўна Макоўская
Алена Паўлаўна Макоўская (нар. 1970, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларуская грамадская дзяячка, кіраўнік Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» з 2009 года. Біяграфічныя звесткіНарадзілася ў Кобрыне. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў. У Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» прыйшла адразу пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1992 годзе па абвестцы на працу сакратара-рэферэнта. Працавала і ў іншых недзяржаўных арганізацыях, але ўвесь час была звязаная з «Бацькаўшчынай». Двойчы абіралася на пасаду старшыні Рады Згуртавання (2001—2009). Кіраўніком арганізацыі абраная на V з’ездзе беларусаў свету ў 2009 годзе. У 2008 стала адной з каардынатарак грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!». У 2019 годзе з рэкамендацыі Саюзу беларускіх пісьменнікаў была выбраная ў Еўрапейскую пісьменніцкую раду. Мае сына. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia