Алена Пятроўна Каляснёва
Алена Пятроўна Каляснёва (нар. 7 жніўня 1967, г. Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. БіяграфіяСкончыла Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер-эканаміст; аспірантуру па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай»; кандыдат эканамічных навук, дацэнт. Працавала эканамістам Віцебскага вытворчага аб'яднання «Маналіт»; асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры маркетынгу і права, дэканам факультэта бізнесу і права, прарэктарам па вучэбнай рабоце (завочным навучанні) установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія». З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. УзнагародыУзнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асабістае жыццё
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia